wd wp Пошук:

Ларыса Іосіфаўна Доўнар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Доўнар. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мархель. Ларыса Іосіфаўна Доўнар (у дзявоцтве Мархель; нар. 26 лютага 1962, в. Жыгалкі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі кнігазнавец і бібліяграфазнавец. Кандыдат педагагічных навук (2005), дацэнт (2010).

Біяграфія

Нарадзілася 26 лютага 1962 года ў в. Жыгалкі Стаўбцоўскага раёна. Сястра літаратуразнаўца Уладзіміра Іосіфавіча Мархеля (1940—2013).

Скончыла ў 1982 годзе Мінскі інстытут культуры. Працавала ў бібліятэцы інстытута бібліятэкарам, рэдактарам. У 1987—2007 гадах метадыст, загадчыца аддзела абслугоўвання, галоўны бібліятэкар аддзела рэдкіх кніг бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама ў 1997—2007 гадах кіраўнік Прэс-цэнтра ўніверсітэта. Адначасова з’яўлялася сумяшчальнікам і выкладала на кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый. З 2007 года на пасадзе дацэнта, з 2014 года на пасадзе прафесара кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый, з 2017 года на прафесар кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.

У 2005 годзе абараніла дысертацыю на ступень кандыдата педагагічных навук па тэме «Развіццё кнігавыдавецкай дзейнасці ў Мінску (1795—1917 гг.): кнігазнаўчы аспект». У 2010 годзе прысвоена навуковае званне дацэнт.

Член Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Навуковая дзейнасць

З’яўлялася кіраўніком шэрагу навукова-даследчых праектаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, звязаных з кніжнай культурай Беларусі, удзельнічала ў падрыхтоўцы і выданні шасці калектыўных манаграфій, займалася падрыхтоўкай і складаннем шэрагу бібліяграфічных дапаможнікаў. Удзельнічала ў распрацоўцы грантаў, арганізацыі і правядзенні каля 20 міжнародных навуковых канферэнцый, семінараў, круглых сталоў.

Усяго мае звыш 280 публікацый у беларускім і замежным друку па тэме гісторыі кніжнай справы ў Беларусі, кніжных сувязяў, гісторыі кніжных збораў і калекцый, тыпалогіі кнігі, гісторыі беларускай кнігі і кнігазнаўства, кніжнай культуры. Выдадзены навучальны дапаможнік «Гісторыя беларускай кнігі» (2012), манаграфія «Кніжная справа Мінска (канец XVIII — пачатак ХХ стагоддзя)» (2015), у суаўтарстве падрыхтаваны і апублікаваны манаграфія «Кніжнасць новай Беларусі (ХІХ-ХХІ ст.ст.)» (2011), том 2 у калектыўнай працы «Гісторыя беларускай кнігі» пад рэдакцыяй М. В. Нікалаева (09—2011), «Антология мудрости народа: 500 лет белорусского книгопечатания» (2017), «Книжная культура в контексте инновационного развития общества» (2017), «500 гадоў беларускага кнігадрукавання: артыкулы, эсэ, вершы» (2017). З’яўляецца складальнікам бібліяграфічных паказальнікаў, зборніка навуковых прац «Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры» (с 2006 г.).

Узнагароды

Узнагароджана Дыпломам Міжнароднай асацыяцый акадэмій навук «За ўклад у вывучэнне праблем кніжнай культуры Беларусі», Ганаровымі граматамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры.

Публікацыі

Навуковыя манаграфіі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігазнаўцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бібліятэкары Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук