wd wp Пошук:

Гайненскі сельсавет

Га́йненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лагаза. Размешчаны ў цэнтры раёна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гайненскі (Гаінскі) сельсавет складзе Лагойскага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гайна (Стара-Гайна). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета[2]. 14 красавіка 1959 года ў склад Янушкавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[3]. 24 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Коранскага сельсавета, у склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Загор’е, Заельнік, Зялёны Сад, Лагаза, Новае Гарадзішча, Старое Гарадзішча і Сялец)[4]. 4 сакавіка 2008 года вёска Гайна, цэнтр сельсавета, атрымала статус аграгарадка. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лагазінскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Беланы, Дабрэнева, Зялёны Сад, Кузевічы, Лагаза, Малінаўка, Медухава, Новае Гарадзішча, Новае Жыццё, Селішча, Старое Гарадзішча, Сыраеўшчына і Сялец)[5]. Не пазней за 2018 год цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лагаза.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 1649 чалавек[6], з іх 95,2 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7].

Інфраструктура

Сельгаспрадпрыемствы:

Зноскі

  1. 1 2 3 Афіцыйная старонка сельсавета на сайце Лагойскага раёна
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Гайненскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе