wd wp Пошук:

Кіяніт

Кіяні́т[1], дыстэн[1] — мінерал класа сілікатаў, астраўны сілікат алюмінію Al2O(SiO4). Мае 2 паліморфныя мадыфікацыі: андалузіт і сіліманіт[2].

Склад

Утрымлівае 62,92 % Al2O3[3]. Дамешкі жалеза, хрому, кальцыю, тытану. Таксама прысутнічаюць галій, кобальт, калій і іншыя хімічныя элементы[2].

Уласцівасці

Крышталізуецца ў трыкліннай сінгоніі. Утварае выцягнутыя, слупкаватыя крышталі. Колер ад белага да блакітнага і блакітна-сіняга, зрэдку жоўты, шэры, зялёны, чорны і бясколерны. Бляск шкляны, тлусты. Цвёрдасць па шкале Моаса ў папярочным напрамку 6,5—7, уздоўж крышталя — 4,5—5. Шчыльнасць 3,56—3,67[2] г/см³.

Паходжанне і радовішчы

Кіяніт мае метамарфічнае паходжанне, зрэдку — магматычнае, вельмі рэдка — гідратэрмальнае[2]. Радовішчы маюцца ў Расіі, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Індыі, ЗША, Швейцарыі.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці вогнетрывалых і кіслотатрывалых матэрыялаў, керамікі, хімічнага посуду. Руда на алюміній. Зрэдку выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе ў якасці таннага вырабнога каменя[2].

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 1 2 3 4 5 Кианит // Каталог минералов(руск.)
  3. Kyanite Mineral Data // Mineralogy Database(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак