wd wp Пошук:

Галій

Галій (лац.: Gallium) Gaхімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 31. Серабрыста-белы метал.

Прыродныя крыніцы

Шырока распаўсюджаны ў зямной кары, але вельмі рассеяны. Адзіны мінералгаліт, невялікія запасы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (былы Заір).

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў якасці тэрмаметрычнай вадкасці для вымярэння тэмператур да 1000 °С. Як і вісмут выкарыстоўваецца ў ядзерных рэактарах у якасці цепланасіцеля. Паўправадніковы матэрыял арсенід галію (GaAs) выкарыстоўваецца ў вытворчасці паўправадніковых лазераў, дыёдаў Гана, тунэльных дыёдаў[1] і інш.

Зноскі

  1. Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 33. — 982 с. — 100 000 экз.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Металы
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum