wd wp Пошук:

Кірыл Валянцінавіч Руды

Кіры́л Валянці́навіч Ру́ды (нар. 1978, Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, доктар эканамічных навук (2011), прафесар.

Біяграфія

У 2000 г. скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Застаўся на кафедры фінансаў, дзе працаваў спачатку асістэнтам, пасля дацэнтам. У 2001 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізм выбару рэжыму абменнага курса» (навук. кіраўнік — Мікалай Заяц). У 2002 г. быў прызначаны намеснікам дэкана факультэта фінансаў і банкаўскай справы. Быў стыпендыятам праграмы Фулбрайта, якая фінансуецца федэральным урадам ЗША. На працягу 4 месяцў стажыраваўся ў Чыкага. Працаваў над «планам фінансавай стабілізацыі краін СНД»[3].

З 2007 да 2012 гг. быў саветнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Са студзеня 2013 да чэрвеня 2013 гг. быў намеснікам генеральнага дырэктара ТАА «Бел-Хуавэй Тэхноладжыс».

Пасля быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па эканамічных пытаннях. З 2014 г. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 12 ліпеня 2016 да 30 студзеня 2020 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[4].

Валодае англійскай і кітайскай мовамі.

Сям’я

Жанаты. Мае двух сыноў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 чэрвеня 2020.
  2. Czech National Authority Database Праверана 22 лістапада 2021.
  3. Панкавец, З. Багданкевіч пра новага памочніка Лукашэнкі: «Талковы!» / Зміцер Панкавец // Наша Ніва. — 2013. — № 22 (811). — 12 чэрвеня. — С. 5.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 12 июля 2016 г. № 266 «О назначении на должность»(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Кітаі
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы