wd wp Пошук:

Кірыла Цярлецкі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Кірыла Цярлецкі (Тарлецкі), свецкае імя невядома, імя па бацьку Сямёнавіч (?, Піншчына — май 1607) — вялікалітоўскі царкоўны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў з праваслаўнага шляхецкага роду. У пачатку 1570-х гадоў пратапоп Пінскай царквы Св. Дзмітрыя.

У міжкаралеўе (1574—1575) прызначаны Радай ВКЛ епіскапам пінскім і тураўскім, што пацвердзіў прывілеем у 1576 годзе кароль Стэфан Баторый. Шмат намаганняў прыклаў да маёмаснага ўпарадкавання епархіі, збіраў дакументы, выдадзеныя на карысць праваслаўнай царквы. У 1585 годзе кароль прызначыў яго епіскапам луцкім і астрожскім, што зрабіла Кірылу Цярлецкага ўплывовай асобай (Луцкая епархія мела каля 40 царкоўных маёнткаў, у т.л. 4 мястэчкі). Шмат клапаціўся пра павелічэнне царкоўных даходаў, вяртанне царкоўных маёнткаў, якія аказаліся ў прыватным трыманні. У час вяртання з Масквы канстанцінопальскага патрыярха Іераміі ў 1589 годзе атрымаў ад яго ганаровы сан патрыяршага экзарха (фармальна намесніка), што было ўпершыню ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

У 1590-я гады Кірыла Цярлецкі стаў адным з ініцыятараў уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў у Рэчы Паспалітай. У чэрвені 1591 года на саборы ў Брэсце разам з іншымі епіскапамі падпісаў грамату пра намер заключыць унію на пэўных умовах. Яму было даручана весці перагаворы з мітрапалітам Міхаілам Рагозам, папскім нунцыем і каралём пра заключэнне ўніі. Удзельнічаў у выпрацоўцы ў 1594—1595 гадах «Артыкулаў» пра ўмовы уніі. Кароль і вял.кн. Жыгімонт Ваза пагадзіўся з патрабаваннямі епіскапаў, адзначаў вялікія намаганні Кірылы Цярлецкага ў падрыхтоўцы аб’яднання цэркваў. Вераснем 1595 года Кірыла Цярлецкі і епіскап уладзімірскі Іпацій Пацей выехалі да рымскага папы Клімента VIII і 23.12.1595 прысягнулі яму. Кірыла Цярлецкі садзейнічаў паспяховаму правядзенню кастрычнікам 1596 года сабора ў Брэсце, дзе прынялі Брэсцкую ўнію. Праціўнікі ўніі абвясцілі пра пазбаўленне Кірылы Цярлецкага сану, але Жыгімонт Ваза ўзяў яго пад сваю апеку.

30.5.1596 года кароль даў Кірылу Цярлецкаму ў кіраванне Кобрынскі Спаскі манастыр, а снежнем 1597 года прывілей на ўладанне багатым Жыдзічынскім манастыром каля Луцка (аднак Кірыла Цярлецкі не завалодаў ім з-за процідзеяння іншых прэтэндэнтаў).

У апошнія гады жыцця Кірыла Цярлецкі адышоў ад палітычнай дзейнасці.

Надмагілле Кірылы Цярлецкага (1600-я) з Пярковічаў. Музей старажытнабеларускай культуры ў Мінску

Памёр Кірыла Цярлецкі ў Луцку, дзе ў тастаментах і прасіў сябе пахаваць, але з-за маёмаснага канфлікту з Луцкай кафедрай брат епіскапа — Яраш, перавёз яго цела і пахаваў у драўлянай царкве ў Пярковічах (цяпер Драгічынскі р-н)[1]. У 1805 годзе мясцовыя землеўласнікі Віславухі замест драўлянай царквы пабудавалі мураваную (цяпер Свята-Успенская), дзе былі прадугледжаны асобныя крыпты для роду Віславухаў і для Цярлецкага. Рэшткі епіскапа захоўваліся ў крыпце да 1970-х гадоў, надмагілле станам на 2018 год знаходзіцца ў Мінску.

Вядома яшчэ адно надмагілле Кірылы Цярлецкага, якое як і захаванае ён заказаў загадзя, напэўна яшчэ ў 1570-1580-я гады. Паводле «Гісторыка-статыстычнага апісання Мінскай епархіі» (1864) архімандрыта Мікалая (Трускоўскага), надмагілле знаходзілася на адкрытай мясцовасці ў полі паміж вёскамі Высокае, Купяцічы і Пачапава (родавы маёнтак Цярлецкіх) Пінскага павета і мела кірылічны надпіс «Преставися рабъ Божій Кириллъ Семеновичъ Терлецкій … епископъ Пинскій и Туровскій, а положенъ бысть здѣ лѣта Божія 15… мѣсяца мая». Напэўна надмагілле не захавалася, бо ў 1884 годзе праз поле пракладзена адгалінаванне Лунінец—Пінск Пінскай чыгункі (з 1886 года Палескіх чыгунак).

Зноскі

  1. Гродненский православно-церковный календарь или Православие в Брестско-Гродненской земле в конце ХІХ века. Издание 2-е. Том І. — Воронеж, 1899. — С. 181.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Епіскапы пінскія і лунінецкія
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Цярлецкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1540 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1607 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Цярлецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу