wd wp Пошук:

Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт

Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт (літ.: Kauno technologijos universitetas, у 19511990 гадах — Каўнаскі політэхнічны інстытут, літ.: Kauno politechnikos institutas, у 19741989 гадах насіў імя Антанаса Снечкуса) — тэхнічны ўніверсітэт у Каўнасе, Літва, адзін з найбуйнейшых тэхнічных універсітэтаў у краінах Прыбалтыкі.

Гісторыя

Галоўны будынак універсітэта

Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт адлічвае сваю гісторыю з 1922 года, калі ў Каўнасе быў заснаваны Літоўскі ўніверсітэт, у 1930 годзе пераназваны ва ўніверсітэт Вітаўта Вялікага, у якім меліся факультэты тэалогіі, гуманітарных навук, правы, матэматычных і прыродазнаўчых навук, медыцыны, тэхнікі. Узімку 1940 года ў Вільнюс пераводзяцца факультэты гуманітарных навук і права, улетку таго ж года — матэматычных і прыродазнаўчых навук. З 1944 года ў Каўнаскім універсітэце, як ён называецца з 1940 года, дзейнічаюць гісторыка-філалагічны, медыцынскі, будаўнічы і тэхналагічны факультэты. У 1949 годзе першы з іх быў зачынены, а з 31 кастрычніка 1950 года другі быў ператвораны ў Каўнаскі медыцынскі інстытут, а два апошнія — у Каўнаскі політэхнічны інстытут, які пачаў працу ў 1951 годзе. У кастрычніку 1990 года Вярхоўны савет Літвы пастанавіў пераўтварыць Каўнаскі політэхнічны інстытут у Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1922 годзе
Катэгорыя·Каўнас
Катэгорыя·Універсітэты Літвы
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Літвы
Катэгорыя·Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта