Цяльшэйская дыяцэзія (літ.: Telšių vyskupija) — адна з сямі дыяцэзій рымска-каталіцкай царквы ў Літве з кафедрай у горадзе Цяльшэй (Цяльшэйскі павет). Уваходзіць у склад Каўнаскай мітраполіі. З’яўляецца суфраганнай дыяцэзіяй Каўнаскія архідыяцэзіі. Лацінская назва дыяцэзіі — «Dioecesis Telsensis». Кафедральным саборам Цяльшэйскай дыяцэзіі з’яўляецца касцёл Святога Антонія Падуанскага.
Дыяцэзія заснавана ў 1926 годзе.
У наш час біскупскую цяльшэйскую кафедру займае (з 5 студзеня 2002 года) Ёнас Барута. Дапаможны біскуп Генадзь Лінас Вадап’янавас (з 11 лютага 2012 года) — самы малады біскуп у свеце.
Цяльшэйская дыяцэзія падраздзяляецца на 11 дэканатаў: