wd wp Пошук:

Кур-Дылі

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Кур-Дылі (азерб.: Kür Dili) — востраў на паўднёвым захадзе Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Азербайджана. Плошча — 43 км². Насельніцтва (2020 г.) — 1 чалавек.

Геаграфія

Востраў Кур-Дылі месціцца за 160 км на паўднёвы захад ад Баку, сталіцы Азербайджана. Сфарміраваўся каля 400 гадоў таму першапачаткова як паўвостраў-каса ў дэльце ракі Кура. Адасобіўся ў выніку падвышэння ўзроўню Каспійскага мора ў першай палове 1980-х гг. Паверхня раўнінная, ва ўсходняй частцы — нізінная. Паколькі працэс падвышэння ўзроўню мора працягваецца, адбываецца скарачэнне сушы. На востраве няма адкрытых крыніц пітной вады. Яна здабываецца з глыбіні каля 2 м дзякуючы калодзежам.

Клімат сухі субтрапічны. Зімовыя тэмпературы рэдка падніжаюцца за +5°C. Улетку спякота асцюджаецца сталымі вятрамі.

Прырода

Большая частка вострава ўяўляе стэп з высокай травяной расліннасцю. Пасля перасялення большай часткі жыхароў у 1980-я гг. захаваліся садовыя насаджэнні, у тым ліку вінаграду, абрыкосу, гранату. Тут жывуць здзічэлыя свойскія жывёлы, у тым ліку коні і трусы, а таксама дзікі, зайцы, шакалы і г. д. На Кур-Дылі шмат птушак, у тым ліку пералётныя гусі, качкі, журавы, пеліканы. Захад вострава ўваходзіць у склад Кызылагаджскага запаведніка.

Гісторыя

У мінулым Кур-Дылі ўяўляў сабою паўвостраў-касу ў дэльце ракі Кура, які сфарміраваўся прыкладна 400 гадоў таму. У пачатку XX ст. з цэнтральных раёнаў Расійскай імперыі сюды перасялілі рускіх каланістаў. Яны заснавалі паселішчы Куркос (Кур-Дылі) і Жарскі (Шыраанлы). У 19111966 гг. на касе працаваў маяк.

Падвышэнне ўзроўню Каспія ў 19811982 гг. прывяло да перасялення большасці жыхароў. Першапачаткова яно разглядалася як часовае, таму свойскую жывёлу выпусцілі на волю. Пазней на востраве склаўся вялікі табун здзічэлых коняў каля 1000 галоў. У адсутнасці адкрытых крыніц прэснай вады, жывёлы прызвычаіліся піць салёную ваду з Каспія.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Азербайджана
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Каспійскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты