wd wp Пошук:

Пеліканы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пеліканы (значэнні).

Пеліканы (Pelecanus) — род птушак атрада Пеліканападобныя (Pelecaniformes), адзіны ў сямействе Пеліканавыя (Pelecanidae).

Вялікія птушкі (самыя вялікія з лятаючых) з доўгай, «S-падобна» выгнутай шыяй, масіўнай дзюбай, пад якой звісае расцяжны скурны мяшок, і кароткімі нагамі. Паміж усімі 4 пальцамі плавальныя перапонкі. Засяляюць прэсныя вадаёмы і ўзбярэжжы мораў. Частка відаў з белым апярэннем, частка — з бурым. Палавы дымарфізм адсутнічае (акрамя памераў). Адрозніваецца 7—8 відаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Пеліканы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Роды птушак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта