wd wp Пошук:

Курынскі сельсавет

Ку́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Курына.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дражнаўскі сельсавет у складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Дражна. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курына, сельсавет перайменаваны ў Курынскі. З 26 сакавіка 1927 года ў складзе Віцебскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Суражскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астроўскага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года ў склад Лёзненскага раёна перададзены 10 населеных пунктаў (Астраўскія, Белікава, Брылі, Вайцяхі, Гаркава, Калінка, Лунькі, Сабалёва, Хатоля і Штанова)[2], якія 27 снежня 1962 года ўключаны ў склад Запольскага сельсавета Лёзненскага раёна[3]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзена вёска Седзенне[4].

Насельніцтва

Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 2 832 чалавек (694 двары). Пасля вайны было адноўлена 315 двароў, а ў ліпені 1969 года ў сельсавеце пражывала 1 102 чалавекі. Падчас вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 568 чалавек і 694 двары; з 740 чалавек, якія былі адпраўлены на прымусовыя працы ў нацысцкую Германію, вярнулася 402 чалавекі. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 276 жыхароў сельсавета, яшчэ 214 чалавек загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 692 чалавекі[6], з іх 90,2 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7].

Населеныя пункты

  1. Астраўскія
  2. Белікава
  3. Будзіслава
  4. Вайцяхі
  5. Гаркава
  6. Дражна
  7. Задзвінне
  8. Кулакова
  9. Курына
  10. Міхалкова
  11. Пляшкі
  12. Сабалёва
  13. Седзенне
  14. Хамякова
  15. Хатоля
  16. Ходарава

Населеныя пункты, знішчаныя нямецкімі акупацыйнымі ўладамі[8]

Зноскі

  1. Рашэнне выканкама Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. — Воп. 3. — Спр. 749. — Л. 135.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 —1944): Зборнік / Камітэт па архівах і справаводству, Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Акадэміі навук Беларусі, Беларускі рэспубліканскі фонд «Узаемаразуменне і прымірэнне»; [Пад агул. рэд. У. М. Міхнюка]. — Мн.: БелНДЦДААС, 1995. — 411 с., 32 л. iл. — С. 33, 37, 38, 39. — ISBN 985-6099-06-4; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 1778. — Воп. 3. — Спр. 2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лосвідскага раёна
Катэгорыя·Курынскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кузняцоўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Суражскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе