wd wp Пошук:

Культурная сталіца Беларусі

Культурная сталіца Беларусі — акцыя, якая складаецца ў штогадовым абранні таго ці іншага горада Беларусі цэнтрам культурнага жыцця краіны з мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнянне ўвагі шырокай грамадскасці, турыстаў.[1]

На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых улад.[2]

Да 2009 года ўключна культурнай сталіцай Беларусі з’яўляўся горад Віцебск, але 21 студзеня 2010 культурнай сталіцай краіны афіцыйна быў абвешчаны найстаражытнейшы горад краіны Полацк. Пасля штогод у рамках адмысловай акцыі вызначалася новая культурная сталіца.[1]

25 верасня 2013 года стала вядома, што ў 2014 годзе тытул культурнай сталіцы Беларусі атрымае Горад Гродна, афыцыйна горад стане культурнай сталіцай з 1 студзеня 2014 года[3]

Спіс культурных сталіц Беларусі

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Культурная столица Беларуси 2010 года даст творческий отчет официальной столице
  2. НЕСВИЖ — КУЛЬТУРНАЯ СТОЛИЦА БЕЛАРУСИ — 2012(недаступная спасылка)
  3. Гродно объявлен культурной столицей Беларуси 2014 года (руск.) Архівавана 28 верасня 2013.
  4. Маладзечна прыняло эстафету культурнай сталіцы ад Брэста (Маладзечанская газета)(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Культура Беларусі