wd wp Пошук:

Хасэ Артэга-і-Гасет

Хасэ Артэга-і-Гасет (9 мая 1883, Мадрыд — 8 кастрычніка 1955) — іспанскі філосаф, культуролаг; прадстаўнік філасофіі жыцця і філасофскай антрапалогіі.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Мадрыдскі ўніверсітэт са ступенню доктара філасофіі (1904), вучыўся ва ўніверсітэтах Лейпцыга, Берліна і Марбурга. У 1910-36 узначальваў кафедру метафізікі Мадрыдскага ўніверсітэта. У 1931-33 дэпутат рэспубліканскіх картэсаў, адзін з арганізатараў «Саюза абароны рэспублікі». 3 1936 у эміграцыі. У 1948 заснаваў у Мадрыдзе Інстытут гуманітарных навук.

Светапогляд

Паводле Х. Артэга-і-Гасета, працэс жыцця — гэта своеасаблівая энергія космасу, сканцэнтраваная ў пэўных рэчах і ў чалавеку ў выглядзе аўтаномнага «ідэальнага праекта»; кожны чалавек займае пэўнае месца ў гістарычнай «перспектыве», якая залежыць ад вынікаў творчай актыўнасці людзей і ў той жа час сама вызначае розныя тыпы іх светапоглядаў, ідэалаў і перакананняў («Ідэі і вераванні», 1934; «Гісторыя як сістэма», 1941). Упершыню ў заходняй філасофіі абгрунтаваў асноўныя прынцыпы канцэпцыі масавага грамадства. У такім грамадстве, на яго думку, гаспадаром жыцця становіцца «чалавек натоўпу», у культуры, мастацтве, палітыцы пачынае дамінаваць усярэднены стандарт і прымітывізм мыслення, парушаюцца асновы законнасці, адкрываецца прамы шлях да аўтарытарызму і ўзнікнення дэструктыўных масавых рухаў (нацыянал-сацыялізм, фашызм і да т.п.). Выхад з «тупіка» масавага грамадства бачыў у захаванні такіх найважнейшых каштоўнасцей цывілізацыі, як лібералізм, палітычная дэмакратыя, парламентарызм, свабода асобы і інш., у перадачы ўлады «абранай меншасці» — духоўнай эліце, якая творыць і захоўвае культуру («Паўстанне мас», 1929-30). У эстэтычных творах («Дэгуманізацыя мастацтва», 1925; «У пошуках Гётэ», 1932) сцвярджаў, што «новае мастацтва» пач. ХХ ст. вызначаецца няўхільным выцясненнем чалавечых элементаў і захаваннем толькі чыста мастацкай матэрыі, яно звяртаецца да выяўлення свету ідэй, суб’ектыўных схем, стварэння ідэальных вобразаў і даступнае толькі выбраным мастацкім натурам. Пры гэтым Х. Артэга-і-Гасет заклікаў абараняць яе ад масы, ад рэвалюцыйнага пачатку, што нясе з сабой канфлікт паміж «розумам мас» і «духам эліты».

Беларускія пераклады

Некаторыя творы пераклалі Сяргей Вераціла[7][8] і Анатоль Прасаловіч[9].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Jose Ortega y Gasset // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 José Ortega y Gasset // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118590308 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=1-1&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2883040%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  6. https://web.archive.org/web/20160620120250/http://www.racmyp.es/academicos/lista_historica.cfm Праверана 10 лютага 2019.
  7. Калі няма радасці; Ярасць; Санча Панса і Фіхтэ; Бачу Бога!: (Эсэ) // Крыніца № 9, 1990. — С. 30-32.
  8. Ад Мадрыда да Астурыі, або Два краявіды: Геаметрыя Месэты, Вясковасць: (Эсэ) // Крыніца № 3(63), 2001. — С. 156—159.
  9. Артэга-і-Гасэт Х. Дзецям Іспаніі; Касмапалітызм; Пра трамвай і эстэтыку [Эсэ] / Пер. з іспанск. А. Прасаловіч // Крыніца, № 3 (63), 2001. — С. 139—156.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сан-Ісідра
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Філосафы Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іспанамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных