wd wp Пошук:

Марк Порцый Катон Старэйшы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Катон. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Марк Порцый Като́нСтарэйшы», «Цэнзар» ці «Цэнзорый»; лац.: Marcus Porcius Cato Maior (Censor, Censorius); 234 да н.э.149 да н.э.) — старажытнарымскі палітычны дзеяч, пісьменнік, інаватар у рымскай літаратуры і кансерватар у палітыцы.

Біяграфія

Катон нарадзіўся ў 234 годзе да н. э.[7] ў старажытным рымскім муніцыпіі Тускул у малавядомай плебейскай сям’і Порцыяў. Паводле этнічнага паходжання розныя даследчыкі адносяць Катона да лацінаў, сабінаў ці этрускаў.

У 217 ці 216 годзе да н. э., хутка пасля пачатку Другой Пунічнай вайны, малады Катон паступіў на службу ў рымскую армію. У 214 годзе да н. э. ён заняў пасаду вайсковага трыбуна, хаця звычайна на яе прызначалі вайскоўцаў з большым вопытам. У 205 ці 204 годзе да н. э. Катон быў абраны квестарам і дапамагаў консулу Публію Сцыпіёну рыхтавацца да дэсанта з Сіцыліі ў Афрыку. Аднак паміж імі не было паразумення: Катон абвінаваціў Сцыпіёна ў заняпадзе дысцыпліны ў легіянераў. У наступных аперацыях Катон, хутчэй за ўсё, не ўдзельнічаў. У апошні год Другой Пунічнай вайны Катон быў на Сардзініі, адкуль ён вярнуўся ў Рым з паэтам Эніям[8].

Пасля заканчэння вайны Катона абралі плебейскім эдылам на 199 год да н. э., а пасля — прэтарам на 198 год да н. э. У якасці прэтара ён кіраваў Сардзініяй, і сваёй сумленнасцю дамогся павагі мясцовых жыхароў. Кар’ерныя поспехі маладога рымляніна з малавядомай сям’і тлумачацца сувязямі з арысткратычным патрыцыянскім родам Валерыяў Флакаў. Разам з прадстаўніком апошніх, Луцыям Валерыем Флакам, Катон у 195 годзе да н. э. быў консулам. Свой кансулат Марк правёў на Пірэнейскам паўвостраве, дзе ён кіраваў правінцыяй Блізкая Іспанія. Катон узначаліў войска і падавіў паўстанне іберыйскіх плямёнаў[9]. За перамогі ў Іспаніі сенат дазволіў Катону правесці трыумф. У 191 годзе да н. э. Катон удзельнічаў у Сірыйскай вайне і адыграў вырашальную ролю ў бітве пад Фермапіламі.

Узвышэнне Катона было звязана не толькі з дапамогай Валерыяў Флакаў, але і з яго вострымі публічнымі прамовамі. Ён асуджаў раскошу арыстакратыі і заганы сучаснага яму грамадства. Менавіта з-за праграмы барацьбы з заганамі Катона абралі цэнзарам на 184 год да н. э. Новы цэнзар адразу правёў агляд сената і выключыў некалькіх арыстакратаў. Падчас агляду саслоўя вершнікаў Катон выключыў шэраг прыхільнікаў Сцыпіёна. Для барацьбы з раскошай Марк увёў вялікі падатак на адзенне, жаночыя ўпрыгожванні і іншыя прадметы[10]. Падтрымцы дзяржаўнага скарба быў прысвечаны перагляд дзяржаўных кантрактаў, а таксама павелічэнне ўзносаў публіканаў (адкупшчыкаў). Катон таксама змагаўся з незаконнымі будоўлямі на дзяржаўнай зямлі і выкарыстаннем дзяржаўных акведукаў для асабістых патрэбаў.

У старасці Катона накіравалі з пасольствам у Карфаген. Пасля вяртання ён пачаў пераконваць сенат у неабходнасці новай вайны з Карфагенам да поўнага яго знішчэння. Добра вядомы яго словы, якія ён дадаваў да кожнай сваёй прамовы: Ceterum censeo Carthaginem esse delendam[11] — «Акрамя таго, я лічу, што Карфаген мусіць быць разбураны».

З-за актыўнай пазіцыі Катона і яго барацьбы з вядомымі сем’ямі яго прыцягвалі да суда 44 разы, але не здолелі асудзіць.

Літаратурная дзейнасць

Вядома дзевяць асобных твораў і зборнікаў, якія напісаў Катон:

Апошнія шэсць твораў захаваліся ў невялікіх фрагментах, «Пачаткі» і зборнік прамоў захаваліся ў значных фрагментах, «Земляробства» захавалася цалкам (гэта найранейшы прыклад лацінскай прозы).

Сям’я

Першая жонка — Ліцынія. Вядомы адзіны сын, Марк, які быў перспектыўным юрыстам, але памёр хутка пасля абрання ў прэтары. Другім шлюбам ён ажаніўся ўжо старым (яму было каля 80-ці) з 15-гадовай Салоніяй. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, у іх нарадзіўся сын, якога таксама назвалі Маркам. Па гэтай лініі праўнукам Катона был Марк Порцый Катон, вядомы як «Малодшы».

Зноскі

  1. 1 2 Любкер Ф. Porcii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1090–1092.
  2. В. Модестов Катон Старший // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 749–750.
  3. 1 2 И. Шитц Катон Старший // Энциклопедический словарь Гранат — 7 — Александр Наумович Гранат, 1910. — Т. 23.
  4. Perseus Project — 1987. Праверана 3 верасня 2019.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118519697 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  6. Любкер Ф. Salonii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1182.
  7. Паводле сведчанняў Плутарха і Ціта Лівія яго нараджэнне адносяць да 239 года да н. э., але ў сучаснай гістарыяграфіі лічыцца, што гэтыя аўтары памыліліся.
  8. Некаторыя даследчыкі адносяць запрашэнне Энія да прэтуры.
  9. Па іншай версіі, паўстанне справакаваў якраз занадта жорсткі ў кіраванні Катон.
  10. Падрабязнасці механізма спагнання налога невядомыя.
  11. Існуюць розныя варыянты гэтай фразы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пісьменнікі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Аратары Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Памерлі ў 149 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 234 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Лацінскія гісторыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фраскаці
Катэгорыя·Рымскія консулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме