wd wp Пошук:

Ктэсій

Ктэ́сій Кні́дскі (грэч.: Κτησίας ο Κνίδιος) — старажытнагрэчаскі гісторык другой паловы V — пачатак IV стст. да н.э.

Біяграфія

Дакладная дата нараджэння Ктэсія не вядомая, але існуе абгрунтаваная здагадка, што ён нарадзіўся каля 441 года да н.э.[1]. Будучы гісторык быў выхадцам г. Кніда — спартанскай калоніі ў Малой Азіі.

Пасля Ктэсій у якасці палоннага апынуўся ў Персіі, пра што паведамляе Дыядор Сіцылійскі[2]. Тут ён пражыў 17 гадоў, частку з якіх правёў пры двары цара з дынастыі Ахеменідаў Артаксеркса II[3], з’яўляючыся яго асабістым урачом. Ктэсій карыстаўся асаблівым даверам з боку маці Артаксеркса — Парысатыды[4]. Ён суправаджаў Артаксеркса ў 401 г. да н.э. у паходзе супраць Кіра Малодшага (гл. бітва пры Кунаксе).

У 399397 гг. да н.э. Ктэсій (паводле яго ўласнага сцвярджэння — якое высмеяў у «Параўнальных жыццяпісах» Плутарх) выступаў у якасці пасродніка ў перамовах паміж Артаксерксам і афінскім военачальнікам Конанам, які камандаваў у той перыяд флотам кіпрскага цара Эвагора I.

У 397 г. да н.э. Ктэсій вярнуўся ў родны Кнід, дзе і напісаў свае гістарычныя сачыненні.

Сачыненні Ктэсія

Ктэсію належыць цэлы шэраг сачыненняў (гл. ніжэй), галоўным і найбольш вядомым з якіх з’яўляецца так званая «Персіка» (грэч.: Περσικά), гэта значыць «Кніга пра Персія», або «Персідская гісторыя». Акрамя таго, Ктэсію належалі наступныя сачыненні, ад якіх (за выключэннем «Індыкі») не захавалася нічога, акрамя згадванняў пра іх існаванне ў пазнейшых аўтараў:

Тэксты і пераклады сачыненняў Ктэсія

Зноскі

  1. Brown T. S. Suggestions for a Vita of Ctesias of Cnidus // Historia. 1978. Bd. 27. S. 10.
  2. Diod. II. 32. 4.
  3. Пьянков И. В. Восточные сатрапии державы Ахеменидов в сочинении Ктесия. М., 1966. С. 4.
  4. Jacoby F. Ktesias (7) // RE. Suppl. Hft. 2. 1913. S. 2033.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў IV стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Медыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Гісторыкі IV стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі