wd wp Пошук:

Кнід

Кнід (Κνίδος, таксама Стадыя і Трыёпія) — калонія лакедэманян на Трыяпійскім мысе карыйскага Херсанеса, пабудаваная часткай у Малой Азіі, часткай на злучаным з сушай дамбамі востраве, з дзвюма гаванямі, адна з якіх прызначалася для ваенных, іншая — для купецкіх суднаў. Буйны гандлёвы горад, цэнтр культу Афрадыты, адзін з шасці членаў Дарычнага саюза, месца правядзення Дарычных гульняў.

Руіны амфітэатра
Гавань старажытнага Кніда

Гісторыя

Кнід згадваецца ўжо ў гамераўскіх гімнах. У глыбокай старажытнасці кнідцы, якія лічылі сябе нашчадкамі спартанцаў, каланізавалі Ліпарскія астравы і Корчулу ў Адрыятыцы. Герадот паведамляе, што пры наступе персаў на чале з Гарпагам кнідцы беспаспяхова спрабавалі пракапаць канал, каб ператварыць Трыяпійскі мыс у востраў Эгейскага мора.

Да 412 г. да н.э. Кнід выступаў на баку Афін у войнах са Спартай, затым кіраваўся самімі грамадзянамі ў духу дэмакратыі, у III ст. прызнаў уладу Пталамеяў. Славіўся абсерваторыяй астранома Эўдокса, медыцынскай школай і статуяй Афрадыты працы Праксіцеля. У рымскія часы захоўваў аўтаномію, спусцеў да VII ст. н.э.

У 1857-59 гг. разваліны Кніда былі даследаваны англічанамі пад кіраўніцтвам Ньютана, іх галоўнай знаходкай стала мармуровая статуя Дэметры. Падчас раскопак 1970-х гг. археолагамі быў адкрыты круглы ў плане дарычны храм Афрадыты, у якім быў выяўлены пастамент легендарнай статуі Афрадыты Кнідскай.

Вядомыя жыхары і выхадцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Горад Кнід