wd wp Пошук:

Крэпасць Кумбхалгарх

Кумбхалгарх (хіндзі: कुम्भलगढ़ दुर्ग) — фартыфікацыйна-палацавае збудаванне на поўдні індыйскага штата Раджастхан. Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пабудаваны ў XV ст. раджпутскім раджам Махаранам Ранам Кумбхам у горнай лясістай мясцовасці. З’яўляўся ваенным і адміністрацыйным цэнтрам. Кумбхалгарх вядомы сваімі магутнымі мурамі, якія цягнуцца ў даўжыню на 36 км. Шырыня муроў дазваляе паставіць разам 8 канёў. Комплекс уключае палац манарха, а таксама 360 індуісцкіх храмаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Крэпасці Індыі