wd wp Пошук:

Крыстаф Вальц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вальц.

Крыстаф Вальц (ням.: Christoph Waltz; нар. 4 кастрычніка 1956, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі акцёр і рэжысёр, які атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ролі штандартэнфюрара СС Ганса Ланды ў фільме Квенціна Таранціна «Бясслаўныя вырадкі». За гэтую ж ролю атрымаў разнастайныя кінапрэміі, у тым ліку «Оскар», «Залаты глобус», BAFTA і прыз Канскага кінафестывалю. Пазней працягнуў супрацоўніцтва з Таранціна, сыграў доктара Кінга Шульца ў яго спагецці-вестэрне «Джанга вызвалены». Гэта пераўвасабленне было адзначана другімі прэміямі «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA. У 2019 годзе адбылася прэм’ера зрэжысаванага Вальцам фільма «Горшы шлюб у Джорджтаўне».

Зноскі

  1. Christoph Waltz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Christoph Waltz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129962627 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.focus.de/panorama/boulevard/film-waltz-fuehlt-sich-definitiv-als-oesterreicher_aid_543712.html
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Акцёры Аўстрыі
Катэгорыя·Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Уладальнікі прыза за найлепшую мужчынскую ролю Канскага кінафестывалю
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»