wd wp Пошук:

Крыстафер Лі

Кры́стафер Лі́ (англ.: Christopher Frank Carandini Lee; 27 мая 1922, Лондан, Англія — 7 чэрвеня 2015, Лондан, Англія) — брытанскі акцёр, спявак, акцёр агучвання і ветэран Другой сусветнай вайны.

На раннім этапе сваёй акцёрскай кар’еры Лі гуляў пераважна зладзеяў; вядомасць яму прынесла роля графа Дракулы ў серыі фільмаў Hammer Film Productions. Не менш вядомымі ролямі Крыстафера сталі ролі Францыска Скараманги ў фільме «Чалавек з залатым пісталетам» (1974), Сарумана ў трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» (2001—2003) і «Хобіт» (2012—2014), а таксама графа Дуку у двух заключных фільмах трылогіі-прыквэла «Зорных войнаў» (2002, 2005). Дзякуючы веданню некалькіх моў, Лі удзельнічаў у агучванні фільмаў і відэагульняў на розных мовах.

Лі быў пасвечаны ў рыцары за заслугі ў драматычным мастацтве і дабрачыннасці ў 2009 годзе, атрымаў прэмію BAFTA Fellowship ў 2011 годзе і BFI Fellowship у 2013 годзе[7]. Сам акцёр лічыў сваёй лепшай працай ролю бацькі-заснавальніка Пакістана Мухамада Алі Джыны ў біяграфічным фільме «Джына» і сваім лепшым фільмам брытанскі фільм жахаў «Плецены чалавек».

Меў глыбокі моцны голас і таксама праславіўся здольнасцю да спеваў: ён запісаў розныя оперныя і музычныя творы паміж 1986 і 1998 гадамі, сімфонік-метал альбом Charlemagne: By the Sword and the Cross ў 2010 годзе, а таксама супрацоўнічаў з некалькімі метал-бэндамі пачынаючы з 2005 года. Апошні метал-альбом акцёра Charlemagne: The Omens of Death быў выпушчаны 27 мая 2013 года. У 2010 годзе Лі быў узнагароджаны прэміяй «Spirit of Metal» на цырымоніі ўзнагароджання часопіса Metal Hammer.

Лі памёр у Лонданскім шпіталі Чэлсі і Вэстмінстэра 7 чэрвеня 2015 года ва ўзросце 93 гадоў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119251930 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Christopher Lee // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Christopher Lee dies at the age of 93The Guardian, 2015. Праверана 11 чэрвеня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119251930 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  5. 1 2 3 4 Lee, Sir Christopher Frank Carandini / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. 1 2 Kindred Britain
  7. Hammer Horror star Lee knighted. BBC News (30 кастрычніка 2009). Праверана 15 сакавіка 2017. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Акцёры Англіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі