wd wp Пошук:

Зорныя войны

Лагатып «Зорных войнаў»

Зорныя войны (англ.: Star Wars) — фантастычная сага амерыканскага рэжысёра Джорджа Лукаса. Фільмы гэтага цыкла аказалі велізарны ўплыў на міжнародную поп-культуру, яны шмат разоў прызнаваліся лепшым навукова-фантастычным фільмам.

Першы фільм выйшаў 25 мая 1977 года пад назвай «Зорныя войны». Ён меў велізарны касавы поспех. Гэта выратавала кампанію 20th Century ад крызісу, які ёй пагражаў. Калі сумненні ў акупнасці праекта зніклі, першы фільм атрымаў падзагаловак «Эпізод IV: Новая надзея». За ім выйшлі два фільмы-працягі: «Эпізод V: Імперыя наносіць удар у адказ» у 1980 годзе і «Эпізод VI: Вяртанне джэдая» ў 1983 годзе.

У 1999—2005 гадах выйшла трылогія-прыквел.

Кінаэпапея

У цыкл фільмаў «Зорныя войны» ўваходзяць шэсць эпізодаў. Спачатку былі зняты эпізоды IV—VI, праз некаторы час — I—III. У цэнтры «Зорных войнаў» — жыццёвы шлях Энакіна Скайуокера, галоўнага героя сагі.

Арыгінальная трылогія

Трылогія-прыквел

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Выдуманыя сусветы
Катэгорыя·Star Wars
Катэгорыя·Зорныя войны
Катэгорыя·20th Century Fox