wd wp Пошук:

Мухамед Алі Джына

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мухамед Алі Джына (урду: محمد علی جناح; англ.: Muhammad Ali Jinnah; 25 снежня 1876, Карачы11 верасня 1948) — палітычны дзеяч Пакістана.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і гуджарацкага гандляра. Атрымаў ў 1896 годзе юрыдычную адукацыю ў Англіі, да 1930 года займаўся адвакацкай практыкай у Бамбеі. З 1906 года член Індыйскага нацыянальнага кангрэса. З 1912 года адначасова прымаў удзел у дзейнасці Мусульманскай лігі. Напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны 1914—1918 гадоў выступаў за адзінства індусаў і мусульман. У 1921 годзе, у перыяд ператварэння Нацыянальнага кангрэса ў масавую партыю, Джына выйшаў з кангрэса. У 1928 годзе на Усепартыйнай канферэнцыі па выпрацоўцы індыйскай канстытуцыі Джына дамагаўся прадастаўлення мусульманам 1/3 месцаў у органах улады (у той час як яны складалі 1/4 частку насельніцтва Індыі) і ўвядзення курыяльнай сістэмы выбараў па рэлігійнай прыкмеце. У 1930-1934 гадах жыў у Англіі. У 1930-1932 гадах член індыйскай дэлегацыі на канферэнцыі «Круглага стала». З 1934 года лідар Мусульманскай лігі. Джына выступаў за незалежнасць Індыі, але ў асноўным яго палітычная дзейнасць была накіравана на абарону інтарэсаў мусульманскай абшчыны. У 1940 годзе пад кіраўніцтвам Джыны Мусульманская ліга вылучыла патрабаванне аб адасабленні ад Індыі абласцей з мусульманскім насельніцтвам і стварэння з іх дзяржавы Пакістан. Джына кіраваў рухам за ўтварэнне Пакістана. Пасля падзелу Індыі (1947) быў генерал-губернатарам Пакістана. У Пакістане Джыну лічаць стваральнікам дзяржавы і называюць «Вялікім правадыром» і «Айцом нацыі».

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Muhammad Ali Jinnah // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Muhammad Ali Jinnah // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Mohammed Ali Jinnah // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў Карачы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карачы
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Члены Індыйскага нацыянальнага кангрэса
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Пакістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Асобы