wd wp Пошук:

Крушынянская мячэць

Крушынянская мячэць — мячэць у Крушынянах Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Мячэць уключана ў нацыянальны спіс гістарычных помнікаў Польшчы[1].

Гісторыя

У 1679 годзе Ян ІІІ Сабескі падарыў татарам сяло Крушыняны за ўдзел у вайне з туркамі на баку Рэчы Паспалітай. Першыя згадкі пра мячэць у Крушынянах датуюцца 1717 года. Дата пабудовы сучаснай мячэці не вядома. У 1846 годзе будынак быў адрамантаваны, пра што сведчыць адмысловы камень з датай, размешчаны ў падмурку побач з уваходам для жанчын.

Архітэктура

Мячэць мае тры вежы, дзве з іх выконваюць функцыю мінарэтаў. У плане мае форму прамавугольніка памерамі 10x13 м[2].

Зноскі

  1. Мячэці на беларуска-польскай мяжы сталі Помнікамі гісторыі
  2. Крушыняны — калыска польскіх татараў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сакульскі павет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мячэці Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле