Кру́цікаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Галубова.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лушкі. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага раёна Полацкай акругі. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ільіна. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Галубова. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Дудчынскага сельсавета[1].