wd wp Пошук:

Крапіва канаплёвая

Крапіва канаплёвая[3] (Urtica cannabina) — від шматгадовых травяністых раслін роду Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae).

Батанічнае апісанне

Верхняя частка расліны.

Крапіва канаплёвая — травяністая расліна з тоўстым паўзучым карэнішчам.

Сцябло — прамое, чатырохграннае, рабрыстае, негалінаванае, дасягае ў вышыню 150 см (пры спрыяльных умовах можа дасягаць да 2,4 метраў у вышыню).

Лісце — буйное, даўжынёй да 15 см, глыбока пальчата-3-5-раздзельнае, з пёрыстанадрэзанымі долямі, зубчастае, на хвосціках. Прылісткі свабодныя, даўгавата-лінейныя.

Суквецці галінастыя, доўгія, густакветкавыя. Расліна аднадомная або двухдомная, кветкі аднаполыя, у пазухах лісця.

Плодарэшак, даўжынёй 2-2,5 мм.

Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плоданасіць у жніўні[4].

Сцеблы і лісце пакрытае простымі, кароткімі, цвёрдымі пякучымі валасінкамі. Валасінкі ўтрымліваюць мурашыную кіслату, дотык да іх выклікае хваравітае адчуванне, а затым сверб, званы крапіўніцай(руск.) бел.. Уся расліна вельмі пякучая.

Распаўсюджанне і экалогія

Арэал віду ахоплівае Сярэднюю Азію, Манголію і Кітай. У Расіі расліна сустракаецца на ўсёй тэрыторыі[5].

Расце па схілах, уздоўж дарог, на засмечаных месцах.

Таксанамія

Від Крапіва канаплёвая ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).

  яшчэ 8 семейств
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 45—50 відаў
       
  парадак Ружакветныя     род Крапіва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Крапіўныя     від
Крапіва канаплёвая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 60 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Кучеров Е. В. Дикорастущие пищевые растения Башкирии и их использование. — Уфа: РИО Госкомиздата БССР, 1990. — С. 39. — ISBN 5-207-00113-2.
  5. По данным сайта GRIN (см. карточку растения).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Крапіва
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі