wd wp Пошук:

Котарскае паўстанне

Крэйсер «Санкт Георг»

Ко́тарскае паўстаннепаўстанне матросаў аўстра-венгерскага флоту 13 лютага 1918 года ў порце горада Котар (узбярэжжа Адрыятычнага мора, Чарнагорыя).

Паўстанне пачалося 1 лютага 1918 года ў Котарскім заліве з бунту на крэйсеры «Санкт-Георг» і ўзняцця чырвонага сцяга. Пазней да паўстанцаў далучыліся экіпажы яшчэ 42 суднаў (каля 6 тысяч матросаў) і рабочых порта. Асноўная маса паўстанцаў належала да нацыянальных меншасцей імперыіславенцы, сербы, харваты, чэхі, венгры. Кіравалі паўстаннем Францішак Раш(харв.) бел., Матэ Брнічавіч(харв.) бел., Антун Грабар(харв.) бел. і Е. Шышгорыч. На судах ствараліся рэўкамы. Паўстанцы патрабавалі неадкладнага заключэння міру на падставе прапаноў урада Савецкай Расіі, права на самавызначэнне народаў Аўстра-Венгерскай імперыі, стварэнне дэмакратычнага ўрада. 3 лютага са ваенна-марской базы Пула да бухты падышлі некалькі падводных лодак, па сушы да порта была перакінута пяхота. У той жа дзень паўстанне было задушана, каля 800 чалавек былі арыштаваны, кіраўнікі расстраляны[1].

Камандуючы задушэннем паўстання контр-адмірал Міклаш Хорці (венгр па нацыянальнасці, венг.: Miklós Horthy) быў прызначаны на пасаду камандуючага флотам Аўстра-Венгрыі, замест знятага адмірала флоту Максіміліяна Ньегавана (харвата па нацыянальнасці, харв.: Maximilian Njegovan).

Зноскі

  1. Революция и распад Австро-Венгрии 1918 г. (рус.). ХРОНОС (04.12.2001).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Паўстанні на флоце
Катэгорыя·Котарскі заліў
Катэгорыя·Горад Котар
Катэгорыя·Падзеі 1 лютага
Катэгорыя·Канфлікты 1918 года