wd wp Пошук:

Комсеніцкі сельсавет

Ко́мсеніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Комсенічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Шклоўскага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. У красавіку 1963 года ў склад Круглянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Альшанікі 1, Альшанікі 2, Дубоўка і Шупені)[1]. 18 сакавіка 1966 года ў склад адноўленага Цяцерынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Дразды, Зарэчча, Маліна, Прыгані 1, Прыгані 2, Прыгані 3)[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна. 20 лістапада 2013 года ў склад Ляснянскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (аграгарадок Запруддзе, вёскі Ахімкавічы 1, Ахімкавічы 2, Краснагор’е, Петушкі і Тубышкі), а ў склад сельсавета з Цяцерынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Банькі, Дразды, Зарэчча 1, Крывуліна, Маліна, Папоўка, Прудкі, Прыгані 1, Прыгані 2, Прыгані 3 і Старкі)[3]. 29 снежня 2020 года скасавана вёска Старкі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1223 чалавекі[5], з іх 89,1 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — чувашы[6].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  4. Решение Круглянского районного Совета депутатов от 29 декабря 2020 г. № 29-9 Об упразднении сельских населенных пунктов Круглянского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Комсеніцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бялыніцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шклоўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат