wd wp Пошук:

Альшанікі 1

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Альшанікі.

Альша́нікі 1[2] (трансліт.: Aĺšaniki 1, руск.: Ольшаники 1) — вёска ў Магілёўскай вобласці Беларусі, Круглянскі раён. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.

Тапанаміка назвы

Назва вёскі паходзіць ад назвы дрэва — альха[3].

Геаграфiя

Вёска знаходзiцца прыкладна ў 5 км на ўсход ад п. Круглае. Размешчана на беразе рэчкi Сітня. Вёска ляжыць у межах Аршанска-Магілёўскай і Цантральна-Бярэзінскай раўнін.

Гісторыя

У 1764 годдзе ўладаром вёскі з’яўляўся Грушэцкі. На той час вёска была ўваходзіла ў Аршанскі павет Магілёўскага ваяводства.

З 17 ліпеня 1924 года вёска ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі[4].

Да красавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Комсеніцкага сельсавета[5].

Сельская гаспадарка

Першыя калгасы на тэрыторыі вёскі з’явіліся ў 1930—32 гг. Да 1952 года на тэрыторыі гаспадаркі існавалі калгасы «Чырвоны араты» і «VI Партз’езд». У 1952 г. адбылося аб’яднанне калгасаў у адзін — «Калгас імя Дзімітрава».

Сёння вёска ў складзе МТФ «Альшанікі» (былы СВК «Калгас імя Дзімітрава»). У калгасе працуе 30 чалавек, абслугоўваючых 751 галаву буйной рагатай скаціны[6].

Адукацыя. Вольны час

Літаратура

Зноскі

  1. Ольшаники(руск.)  (недаступная спасылка). Круглянский район. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 22 лютага 2011.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Ад расліннага свету (нявызн.). Тапанаміка. library.mogilev.by. Праверана 21 лютага 2011.
  4. География(руск.)  (недаступная спасылка). Регион. Круглянский районный исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 21 лютага 2011.
  5. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  6. 1 2 М. Падгаец. Когда труд дарит вдохновение(руск.)  (недаступная спасылка). газ. «Сельскае жыццё» Круглянскага райвыканкама (11 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2011. Праверана 6 лютага 2012.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Круглянскага раёна
Катэгорыя·Круглянскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы