wd wp Пошук:

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — універсітэцкі гарадок, які знаходзіцца на Плошчы Незалежнасці ў г. Мінску. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Сённяшні комплекс уяўляе сабой квартал паміж плошчай Незалежнасьці і Прывакзальнай плошчай і ўключае будынак рэктарату, ФМА, галоўны, фізічны, хімічны, геаграфічны корпусы, і адміністратыўныя будынкі. Таксама БДУ належыць шэраг будынкаў па-за комплексу.

Гісторыя

Будынак геаграфічнага факультэта

Першыя карпусы БДУ (галоўны корпус і карпусы асобных факультэтаў) пабудаваныя ў 1928—1931 гадах (архітэктары I. Запарожац, Г. Лаўроў) па праекце, які быў адабраны ў выніку Усесаюзнага конкурсу (1926). У аснове кампазіцыі комплексу — павільённы прынцып.

Першапачаткова ўніверсітэцкі гарадок павінны былі фарміраваць 16 будынкаў сярод зялёных насаджэнняў. Простай і выразнай схеме будынкаў адпавядала лаканічнае па форме дойлідства фасадаў, пазбаўленых дэкору, але атрымалася пабудаваць толькі 5 — медыцынскі, анатамічны, галоўны корпус і сенняшнія Інстытут ядзерных праблем і будынак факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі.

Разбураныя ў ІІ Сусветную вайну будынкі былі адноўлены ў 1945—1949 гадах, унутраная планіроўка захавалася, аднак былі часткова зменены фасады — былі прададзены рысы неакласіцызму (архітэктар С. Баткоўскі).

Галоўны корпус БДУ

У 1962 годзе пабудаваны новы шасціпавярховы складанай канфігурацыі плана галоўны корпус (архітэктары М. Бакланаў, А. Духан, інжынер Н. Мароз), у якім размешчаныя 330 аўдыторый, кабінеты, лабараторыі, актавая зала на 1000 месцаў, бібліятэка, чатыры чытальныя залы, спартыўная зала. У вырашэнні галоўнага фасаду, які выходзіць на пл. Незалежнасці, выкарыстаны вертыкальныя чляненні—лапаткі, што адпавядае характару архітэктуры размешчанага насупраць Дома ўраду. Пасля былі ўзведзены фізічны, хімічны карпусы. Сярод апошніх — пабудованы ў 2012 годзе хмарачос ФМА.

Пад час пабудовы Мінскага метрапалітэну былі знесеныя медыцынскі корпус і часткова сённяшні будынак Інстытута ядзерных праблем. Аднак на гэтым не скончылася — анатамічны корпус быў пашкоджаны і таксама быў знесены. Такім чынам сення засталося толькі 2 будынка з першапачатковага праекту (былы галоўны корпус быў перададзены БДПУ).

Будынкі БДУ у іншых раёнах Мінска

Корпус хімічнага факультэта па вул. Ленінградскай

Па вул. Ленінградскай пабудаваны корпус хімічнага факультэта (архітэктар Н. Дзяменцьева). У 1970-я гады за кальцавой дарогай у раёне в. Шчомысліца пабудаваны дзевяціпавярховы прастакутны ў плане корпус НДІ прыкладных фізічных праблем і радыёфізічнага факультэта (1974, архітэктар П. Бяляеў), васьміпавярховы прастакутны ў плане навучальна-лабараторны корпус (1979, архітэктар М. Вінаградаў), трынаццаціпавярховы будынак інтэрната.

З 1992 года вядзецца будаўніцтва новага ўніверсітэцкага гарадка па адзіным генплане (кіраўнік аўтарскага калектыву архітэктар А. Сабалеўскі). На тэрыторыі 150 га у раёне праспекта Дзяржынскага і кальцавой дарогі будуць створаныя вучэбная, культурна-спартыўная, жылая і навукова-вытворчая зоны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Плошча Незалежнасці (Мінск)
Славутасці Мінска
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Будынкі і збудаванні Міхаіла Бакланава
З’явіліся ў 1979 годзе
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Будынкі і збудаванні Георгія Лаўрова
Будынкі і збудаванні Мінска