wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Сабалеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сабалеўскі. Аляксандр Аляксандравіч Сабале́ўскі (нар. 11 снежня 1942, Бярозавіца, Мінская вобласць — 28 лістапада 2020, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Біяграфія

Скончыў у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 19681975 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», з 1975 года — кіраўнік брыгады архітэктараў у «Мінскпраекце», з 1977 — галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект» (з 1990 года арэнднае прадпрыемства «Белпраект»), адначасова з 1993 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску.

Памёр 28 лістапада 2020 года[2].

Творчасць

Будынак інстытутаў Белдзіпрадар і Дзіпрасувязь
Будынак эксперыментальнай школы № 137[d] у мікрараёне Усход-1

Асноўныя работы ў Мінску: будынкі праектных інстытутаў «Белдзіпрадор» і «Дзіпрасувязі» па вул. Сурганава (19731976), райвыканкама і РК КПБ Партызанскага раёна (19781980), с на 40 класаў з плавальным басейнам у мікрараёне Усход 1 (19751978, у сааўтарстве), забудова мікрараёна Сярова 1 (19771982)[1], вытворчы будынак СКТБ з доследнай вытворчасцю пры Белдзяржуніверсітэце (19821984)[3], вучэбна-лабараторны корпус інжынерна-фізічнага факультэта БПІ па вул. Я. Коласа (19851990)[1], праект комплексу Белдзяржуніверсітэта на праспекце Дзяржынскага (1989)[3], галоўны вучэбна-лабараторны корпус універсітэцкага гарадка і студэнцкі інтэрнат для замежных студэнтаў пры БДУ[1] (19911997); жылыя дамы ў Бабруйску (1998); аўтасэрвісны цэнтр у Мінскім раёне (20002001) і інш. Аўтар праекта парку ўніверсальнага спартыўна-відовішчнага комплексу ў Салігорску (у сааўт., 2006)[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Сабалеўскі Аляксандр Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Скончался белорусский архитектор Соболевский Александр Александрович
  3. 1 2 Соболевский Александр Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  4. Соболевский Александр Александрович

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жодзіне
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе