wd wp Пошук:

Койданаўскі замак

Койданаўскі замак — колішні мураваны замак у Койданаве, на Гаштольдавай гары, збудаваны каля кан. 15 — пач. 16 ст., у час знаходжання мястэчка ва ўласнасці Гаштольдаў. Вонкавы выгляд невядомы. Замак існаваў да канца 16 ст. — пачатку 17 ст. — адзначаны ў Інвентары 1588, не адзначаны ў Інвентары 1621 г. На яго месцы ў пачатку 17 ст., відавочна ў 1613, быў збудаваны мураваны і ўмацаваны кальвінскі збор.

Кальвінскі збор у Койданава на малюнку Напалеона Орды, 1876

Пасля гэтага ролю замка як адміністрацыйнага цэнтра Койданаўскага графства Радзівілаў пачаў выконваць неўмацаваны сядзібны комплекс, размешчаны асобна ад мястэчка. У далейшым «замкам» няправільна называлі палацава-паркавы комплекс.

Гл. таксама

Літаратура

Cпасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Дзяржынска
Катэгорыя·Славутасці Дзяржынска
Катэгорыя·Гісторыя Дзяржынска