wd wp Пошук:

Пракопій Кесарыйскі

Пракопій Кесарійскі (грэч.: Προκόπιος, лац.: Procopius; (500— памёр пасля 562) — візантыйскі познеантычны гісторык.

Жыццё

Нарадзіўся ў Кесарыі Палесцінскай у арыстакратычнай сям’і. Пракопій Кесарыйскі, будучы з 527 года саветнікам палкаводца Велізарыя, удзельнічаў у паходах супраць персаў, вандалаў і остготаў. Аўтар «Гісторыі войн Юстыніяна» (8 кніг, завершана ў 553), «Пра пабудовы» (553—555), апісанне будаўніцтва пры імператары Юстыніяне (482 або 483565) і «Апошняй гісторыі» (каля 550, памфлет супраць Юстыніяна і Феадоры).

Творы Пракопія Кесарыйскага — важная крыніца па ўнутранай і знешнепалітычнай гісторыі Візантыі і суседніх дзяржаў канца 5 — 6 стагоддзя, утрымоўваюць каштоўныя звесткі пра ўсходніх і паўднёвых славян і гуна-цюркскія плямёны, грамадскі лад, гаспадарку, арганізацыю войска, побыт і г.д., падаюць гісторыю іх ўварвання на Балканы.

У кнізе «Тайная гісторыя» (550 год), якая распавядае пра скандальную хроніку імператарскага двара, упершыню ўжыў тэрмін «анекдот»[2]

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/477808/Procopius
  2. Українські анекдоти: від козацьких часів і по наші дні / Упорядник і автор передмови В. Чемерис. — Київ: Український письменник, 1995.- 382 сторінки. Сторінка 3. ISBN 5-333-01464-7

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Візантыйскай імперыі
Катэгорыя·Гісторыкі VI стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыкі Юстыніяна I
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 565 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Гісторыкі Візантыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 500 годзе