Станіслаў Уладзіміравіч (984/987 — да 1015) — першы гістарычна вядомы князь смаленскі (1010—1015). Сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча.
Станіслаў згадваецца толькі ў спісе сыноў Уладзіміра, трэцім ад канца, з чаго можна зрабіць выснову, што быў адным з малодшых яго сыноў. Хутчэй за ўсё нарадзіўся паміж 984 і 987 гадамі. Паводле паведамлення позняга Ніконаўскага летапісу, каля 988 года Станіслаў атрымаў у якасці надзелу Смаленск. Хутчэй за ўсё ён памёр раней бацькі.