Клякачка[3], або Стафілея[4] (Staphýlea) — невялікі род раслін сямейства Клякачкавыя (Staphyleaceae) з Паўднёва-Усходняй Азіі, Амерыкі і Еўропы, які ўключае каля 10—11 відаў.
Дрэвы або кусты вышынёй да 5 м. Лісце няпарнаперыстае, супраціўнае. Кветкі белага або жаўтаватага колеру, сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. Плод — 2—8-гнездавая каробачка.
Меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Бутоны кветак ужываюцца ў якасці прыправы[5]. Насенне раслін — ласунак[5].
У адпаведнасці з The Plant List: