wd wp Пошук:

Сяргей Яўгенавіч Алейнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алейнікаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сярге́й Яўге́навіч Але́йнікаў (нар. 7 лістапада 1961, Мінск) — выбітны савецкі і беларускі футбаліст.

Кар’ера іграка

Па ігравым амплуа — паўабаронца. Выступаў за клубы «Дынама» (Мінск) (1981—1989, капітан каманды ў 1985—1989), «Ювентус» (Турын, Італія) (1989/1990, 30 матчаў, 3 галы), «Лечэ» (Італія) (1990/1991—1992/1993, 29 матчаў у Серыі A), «Гамба Осака» (Японія) (1993—1995, 83 матчы, 14 галоў), «Адэвольд» (Удэвала, Швецыя) (1996, 5 матчаў). Пазней выступаў у аматарскіх італьянскіх клубах «Карыльяна» (Серыя C2) (1997/98) і «Ананьі Фантана» (Серыя D) (1998/99, ігрок/трэнер)

У чэмпіянатах СССР правёў 220 матчаў, забіў 31 гол. У еўрапейскіх кубкавых турнірах правёў 36 матчаў. За зборную СССР/СНД у 1984—1992 правёў 77 матчаў, забіў 6 галоў. У 1992—1994 выступаў за зборную Беларусі (4 матчы).

Кар’ера трэнера

У сезоне 1998/99 трэніраваў італьянскую каманду «Ананьі Фантана» (Серыя D). У сезоне 2000/01 — «Пантэдэру» (Серыя D). У 2003 годзе (да мая) — галоўны трэнер «Тарпеда-Металург» (Масква). З чэрвеня па верасень 2003 года — галоўны трэнер у падмаскоўным клубе «Віднае». З снежня 2003 года — каардынатар груп усіх узростаў дзіцяча-юнацкай футбольнай школы ў Каперціна, Італія. Трэнер у філіяле футбольнай акадэміі клуба «Ювентус» у Лечэ (з 2005 года). З чэрвеня 2007 года па 2008 трэнер італьянскай каманды «Крас» (6-ы дывізіён чэмпіянату Італіі). У 2011—2012 паўторна ўзначальваў гэты клуб.

У сакавіку 2014 быў прызначаны галоўным трэнерам каманды літоўскай А Лігі «Дайнава»[3]. Але справы «Дайнавы» ў чэмпіянаце пайшлі вельмі дрэнна — яна надзейна замацавалася на апошнім месцы без аніводнага ачка. У выніку ў маі 2014 Алейнікаў па сваёй ініцыятыве пакінуў алітускі клуб[4].

Дасягненні

Літаратура

Зноскі

  1. Sergey Alejnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergei Aleinikov // FBref.com
  3. Сергей Алейников возглавил литовскую “Дайнаву”
  4. Футбол. Сергей Алейников покинул “Дайнаву”
Тэмы гэтай старонкі (35):
Футбалісты Беларусі
Трэнеры ФК Крас
Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў Італіі
Трэнеры ФК Дайнава
Ігракі ФК Адэвольд
Чэмпіёны СССР па футболе
Ігракі зборнай СССР па футболе
Асобы
Нарадзіліся ў Мінску
Футбольныя трэнеры Італіі
Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Трэнеры ФК Масква
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1961 годзе
Ігракі ФК Ананьі
Футбалісты паводле алфавіта
Заслужаныя майстры спорту СССР
Футбалісты СССР
Ігракі ФК Дынама Мінск
Трэнеры ФК Пантэдэра
Ігракі ФК Ювентус
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Трэнеры ФК Віднае
Трэнеры ФК Ананьі
Нарадзіліся 7 лістапада
Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Ігракі ФК Карыльяна
Футбольныя трэнеры Беларусі
Ігракі ФК Гамба Осака
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Ігракі ФК Лечэ
Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Спартсмены паводле алфавіта