wd wp Пошук:

Клемент Этлі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Клемент Этлі (англ.: Clement Attlee; 3 студзеня 1883, Лондан — 8 кастрычніка 1967) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Вялікабрытаніі, 63-і прэм’ер-міністр. Належаў да Лейбарысцкай партыі. Граф (1955).

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце, юрыст. 3 1907 года ў Фабіянскім таварыстве, з 1908 года ў Незалежнай рабочай партыі (у складзе Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі). У 1922—1955 гадах член Палаты абшчын парламента ад Лейбарысцкай партыі (у 1935—1955 гадах лідар партыі). Член лейбарысцкіх урадаў 1924 і 1929—1931 гадоў. лорд-хавальнік дзяржаўнай пячаткі (1940—1942), нам. прэм’ер-міністра, міністр па справах да-мініёнаў і лорд-старшыня Савета кааліцыйнага ўрада У. Чэрчыля (1942—1945). Прэм’ер-міністр (1945—1951), адначасова міністр абароны (1945—1946). Удзельнік Патсдамскай канферэнцыі 1945 года. Урад К. Этлі нацыяналізаваў Англійскі банк, чыгункі, грамадзянскую авіяцыю, сувязь, некаторыя галіны прамысловасці, зрабіў захады па паляпшэнні сістэмы сацыяльнага страхавання, асветы і аховы здароўя, надаў незалежнасць Індыі (1947), якая паводле плана Маўнтбетэна падзелена на дамініёны (Індыйскі саюз і Пакістан), Бірме (1948), актыўна ўдзельнічаў у рэалізацыі плана Маршала, стварэнні блока НАТА (1949), накіраваў брытанскія войскі для ўдзелу ў карэйскай вайне 1950—1953 гадоў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Clement Attlee // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. Lundy D. R. Clement Richard Attlee, 1st Earl Attlee // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 Who’s Who — (untranslated), 1849.
  6. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Lives of the First World War
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Лейбарысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Антыкамуністы
Катэгорыя·Члены Фабіянскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сурэі
Катэгорыя·Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Узнагароджаныя Брытанскім ваенным медалём
Катэгорыя·Кіраўнікі ваеннага ведамства Вялікабрытаніі