wd wp Пошук:

Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская

Клаўдзія Фёдараўна Каліто́ўская (12 жніўня 1911, в. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 4 сакавіка 2002[2]) — беларуская артыстка балета. Заслужаная дзяячка культуры Беларусі (1967).

Біяграфія

Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская нарадзілася ў 1911 годзе ў мястэчку Уселюб Наваградскага павета, дзе яе бацька Фёдар Марцінавіч Калітоўскі працаваў лясным кандуктарам графа О’Рурка. Бацьку праз год перавялі ў Мінск, дзе і прайшлі дзіцячыя гады Клаўдзіі. [3] У 1930 годзе скончыла харэаграфічнае аддзяленне Беларускага музычнага тэхнікума, у 1933 годзе — Беларускую студыю оперы і балета. Першай балетнай пастаноўкай, у якой Калітоўскай давялося паўдзельнічаць, стаў балет Р. Гліэра «Чырвоны мак», пастаўлены ў 1933 годзе Л. Крамарэўскім, дырыжыраваў Георгій Пятроў. Праз год гледачы змаглі ўбачыць яе ў балеце «Капелія», а ў 1936 годзе — «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні.[3]

У 19331937 і 19451951 гадах — артыстка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1937 годзе разам з мужам Г. Пятровым уехала ў Алма-Ату, дзе нядаўна быў створаны Дзяржаўны аб’яднаны тэатр казахскай і рускай оперы і стваралася балетная трупа.[3]

У 1945 годзе Георгій Пятроў і Клаўдзія Калітоўская атрымалі запрашэнне вярнуцца на працу ў Мінск. Танцавала ў балетах «Арлекінада», «Раймонда», «Дон Кіхот», «Князь-возера», «Доктар Айбаліт», «Канёк-Гарбунок», «Лебядзінае возера» і іншых. [3]

У 1951 годзе Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская пакінула балетную сцэну.[3] У 19511975 гадах — дырэктар Беларускага харэаграфічнага вучылішча.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 14 сакавіка 2022.
  2. Клаўдзія Фёдараўна Калітоўская(нявызн.). Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 13 сакавіка 2022.
  3. 1 2 3 4 5 Артыстка балета з Уселюба

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)