.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кехіндэ Фатаі (англ.: Kehinde Fatai; нар. 19 лютага 1990, Абуджа) — нігерыйскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.
На моладзевым узроўні гуляў на радзіме за клуб JUTH, а ў ліпені 2007 года пераехаў у Еўропу, далучыўшыся да «Фарула» з Канстанцы. У чэрвені 2010 года ў якасці свабоднага агента перабраўся ў іншы румынскі клуб — «Астру», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У верасні 2013 года на правах арэнды стаў іграком бельгійскага «Бругэ», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў «Астру».
У маі 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з пражскай «Спартай». У жніўні 2016 года перабраўся ў расійскі клуб «Уфа». Спачатку быў трывалым іграком асновы, аднак у першай палове 2018 года стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Уфой».
Неўзабаве пасля зыходу з «Уфы» падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[4], дзе хутка замацаваўся ў аснове. 20 кастрычніка ў матчы з «Мінскам» адзначыўся хет-трыкам (выніковы лік 3:3). Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе дынамаўцаў, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[5].
У студзені 2020 года папоўніў склад румынскай «Астры»[6]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2020/21. У верасні 2021 года далучыўся да «Арджэша», а ў жніўні 2022 года перайшоў у казахстанскі «Туран».
Выступаў за моладзевую зборную Нігерыі.