wd wp Пошук:

Абуджа

Абуджа (англ.: Abuja, ёруба: Abùjá) — горад у Нігерыі, сталіца краіны.

Насельніцтва горада 778,567 жыхароў (2006), насельніцтва агламерацыі — прыблізна 1,4 млн чалавек (2005).

Абуджа размешчана ў 800 км на поўнач ад ранейшай сталіцы. Рашэнне пра перанос сталіцы з Лагаса ў Абуджу прынята ў 1976 г. Пасля пятнаццаці гадоў планавання і рэканструкцыі гэта рашэнне было ажыццёўлена ў жыццё. Горад планавы, спраектаваны японскім архітэктарам Кэндзо Тангэ.

Абуджа знаходзіцца ў маляўнічай стэпавай даліне ў цэнтральнай частцы Нігерыі. Гэты раён адносна слаба развіты і этнічна нейтральны. Выбіраючы месца для новай сталіцы, улады імкнуліся стварыць горад, у якім не дамінавала б ніводная этнічная, сацыяльная ці рэлігійная група.

Гісторыя

Абуджа была заснавана ў 1828 годзе Абу Джа, братам і пераемнікам кіраўніка дзяржавы Зарыя хаўсанскай дынастыі. Першапачаткова гэта быў умацаваны лагер, з часам пераўтвораны ў горад, названы па імені заснавальніка. У 1975 годзе прынята рашэнне пра перанос у гэты горад сталіцы дзяржавы.

Адміністрацыйны падзел

Горад падзелены на шэсць раёнаў. У Цэнтральным размешчана рэзідэнцыя прэзідэнта.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Нігерыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сталіцы Афрыкі