wd wp Пошук:

Каўчэг Запавету

Каўчэг Запавету. Мастацкая рэканструкцыя XIX стагоддзя, якая ўключае стылістычныя элементы эпохі Адраджэння. Херувімы прадстаўлены ў выглядзе ангелаў.

Каўчэ́г Запаве́ту, ці Каўчэг Адкрыцця (Сведчання) (іўр.: אֲרוֹן הַבְּרִית, арон а-брыт, таксама іўр.: אֲרוֹן הַעֵדֻת, арон а-эдут) — паводле Бібліі — найвялікшая святыня яўрэйскага народа[1]: каўчэг, у якім захоўваліся каменныя Скрыжалі Запавету з Дзесяццю запаведзямі (Друг. 10:2), а таксама, паводле Паслання да Яўрэяў, пасудзіна з маннай і кій Аарона (Яўр. 9:4). Каўчэг, паводле Торы, з’яўляўся сімвалам саюза Бога з народам Ізраіля і служыў пасведчаннем прысутнасці Бога ў яго асяроддзі (Зых. 25:22, 2Пар. 6:41).

Каўчэг Запавету носіць у Бібліі таксама і іншыя назвы: Каўчэг Усявышняга[2], Каўчэг Бога Ізраіля[3], Каўчэг Запавету Божага[4], Каўчэг Магутнасці[5], — і толькі аднойчы Каўчэг Запавету названы арон а-кадэш (іўр.: אֲרוֹן הַקֹּדֶשׁ, Каўчэг Святыні[6]). Аднак часта яго завуць проста а-арон — Каўчэг.

У царкоўнаславянскай Бібліі для абазначэння Каўчэга Запавету выкарыстоўваецца грэчаскае слова «ківот» (грэч.: κῑβωτός τῆς διαθήκης[7], «каўчэг запавету», ад κῑβωτός, «куфар»), тым самым адрозніваючы яго, як і ў арыгінальным тэксце, ад Ноева каўчэга (а таксама кошыка, у які было пакладзена немаўля Майсей).

Паводле Бібліі, у часы Зыходу яўрэяў з Егіпта Каўчэг размяшчаўся ў Святая святых Скініі сходу (паходнага храма), затым — у Святая святых Іерусалімскага храма.

Зноскі

  1. Ковчег Завета // Энциклопедия «Религия»(недаступная спасылка)
  2. Нав. 3:13
  3. 1Цар. 5:10
  4. Суд. 20:27
  5. Пс. 132:8
  6. 2Пар. 35:3
  7. GRKWH:He.9:4, Rev.11:19

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Хрысціянства
Катэгорыя·Ісламскія рэліквіі
Катэгорыя·Іўдаізм
Катэгорыя·Яўрэйскія абрадавыя рэчы
Катэгорыя·Яўрэйскі Храм
Катэгорыя·Майсей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Каўчэг Запавету
Катэгорыя·Цар Саламон