wd wp Пошук:

Каштанавік

Запрос «Каштанавік» перасылаецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Кашта́навік[1][2], таксама Дубовік (Gyroporus castaneus) — від трубчастых шапкавых грыбоў роду гірапорус сямейства Балетавыя. Мае падабенства з белым грыбам, але ножка мае карычневы колер і полая альбо з пустэчамі. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы[2]. На тэрыторыі Беларусі расце ўсюды.

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—9 (4—10[3]) см, амаль гладкая, чырванавата-бураватая, ці карычневата-бураватая. Мякаць белая, шчыльная, тоўстая, з прыемным пахам. Колер не змяняе. Пад скуркай мякаць шапкі часам бураватага колеру[2]. Ножка даўжынёй 5—7 см і дыяметрам 1,5—3 см, цыліндрычная, злёгку патоўшчаная ў ніжняй частцы. Колер ножкі такі ж, як шапкі. Трубкі свабодныя, спачатку белыя, пазней цямнеюць да крэмавага колеру. Споры гладкія, эліпсоіднай або яйкападобнай формы, жаўтаватага[2] колеру. Пладовыя целы з’яўляюцца паасобку і невялікімі групамі на пясчанай глебе, пераважна ў лісцевых лясах і хмызняках[2].

Малавядомы ядомы грыб. Занесены ў Чырвоную кнігу Расіі[3].

Зноскі

  1. Каштанавік, Дубовік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. Мн., 1999, С.200
  2. 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  3. 1 2 Гиропорус каштановый, или каштановый гриб, или каштановик, или заячий гриб — Gyroporus castaneus (Fr.) Quel. // Экологический центр «Экосистема»™(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Балетавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта