wd wp Пошук:

Баравік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баравік (значэнні). У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Белы грыб. Бараві́к, Белы грыб, Праўдзівы грыб, Шчыры грыб (Boletus edulis) — від грыбоў сямейства Балетавыя (Boletaceae), адзін з найбольш распаўсюджаных відаў роду Балет (Boletus).

Апісанне

Шапка дыяметрам 4—15 см, часам да 25 см, таўшчынёй 2—6(9) см паўшарападобная, пазней пуката-распасцёртая, сухая, гладкая або крыху лямцаватая, іншы раз злёгку маршчакаватая. Колер яе ад белага да фіялетава-карычневага. Скурка не знімаецца. Гіменафор глыбакавыемчаты, лёгка аддзяляецца ад мякаці шапкі, складаецца з трубачак даўжынёй 0,5—1,5(2,5) см, белы, пазней жоўты і аліўкава-зялёны, з дробнымі акруглымі порамі. Ножка даўжынёй 5—15 см, таўшчынёй 2—6(8) см; спачатку клубнепадобная, пазней выцягнутая, рэдка цыліндрычная, уздутая, суцэльная, белаватая (чым адрозніваецца ад жоўцевага грыба, у якога сеткавы малюнак карычнева-буры), злёгку патоўшчаная ўверсе, з тонкім белым або злёгку бураватым, светлым сеткавым малюнкам. Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, з арэхавым прыемным смакам і слабым грыбным пахам, на зломе не мяняе колеру. Споравы парашок бура- або брудна-аліўкавы.

Існуе шмат форм, якія адрозніваюцца колерам і мікарызным прыстасаваннем да той ці іншай дрэўнай пароды.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстарліі; расце ў Заходняй Сібіры, на Каўказе, зрэдку ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе . На тэрыторыі Беларусі трапляецца ва ўсіх лесараслінных раёнах.

Асаблівасці біялогіі

Сапратроф. Расце адзіночна і групамі. На Беларусі пладаносіць у чэрвені—кастрычніку.

Выкарыстанне

Сушаныя баравікі.

Адзін з найлепшых з ядомых грыбоў. Спажываецца свежы, марынаваны, асабліва сушаны.

Баравік мае ў сабе рэчывы з танізавальнымі проціпухліннымі ўласцівасцямі[1].

Галерэя

Зноскі

  1. Гапіенка В. С. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 229

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы Афрыкі
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Баравік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак