wd wp Пошук:

Кафедральны сабор Вісбю

Кафедральны сабор Святой Марыі ў Вісбю (шведск.: Visby S:ta Maria domkyrka) — галоўная царква дыяцэзіі Вісбю Царквы Швецыі, адзіны захаваны і дзеючы сярэднявечны сабор у Вісбю, на шведскім востраве Готланд, які з’яўляецца трэцім найстарэйшым збудаваннем у Вісбю.

Гісторыя

Кафедральны сабор Святой Марыі ў Вісбю будаваўся ў Сярэднявеччы. Будаўніцтва парафіяльнага храма для шматлікай абшчыны немцаў-каталікоў, на грошы нямецкіх маракоў і купцоў, пачалося ў XII стагоддзі і было завершана ў 1225 годзе. 27 ліпеня таго ж года царква была асвячона ў імя Святой Марыі біскупам Бернгтам Магнусанам з Лінчэпінга. Царква ўяўляла сабой раманскую базіліку з апсідай, трансептам і заходняй вежай.

Праз гады царква была павялічана ў некалькі разоў, пабудаваны хоры і дзве ўсходнія вежы, пасля гэтага царква падчас рамонтных прац яшчэ неаднаразова перабудоўвалася. Пасля Рэфармацыі, у 1572 годзе царква Святой Марыі атрымала статус кафедральнага сабора. З 2003 года Кафедральны сабор Вісбю з’яўляецца таксама кафедральным саборам Царквы Швецыі за мяжой.

У адной з вежаў TeliaSonera мае ўбудаваную базу станцыі для мабільнай тэлефаніі.

Арганы

Галоўны арган кафедральнага сабора створаны шведскай арганабудаўнічай майстэрняй Åckerman & Lund і ўсталяваны ў саборы ў 1892 годзе. Харавы арган, які таксама вядомы як Марыінскі арган, навейшы і ўсталяваны ў 1984 годзе.

Акрамя таго, ва ўласнасці сабора маюцца яшчэ невялікія арганы-пазітывы і некаторыя іншыя гістарычныя музычныя інструменты.

Зноскі

  1. Monuments database — 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Збудаванні Швецыі ў гатычным стылі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1225 годзе
Катэгорыя·Вісбю
Катэгорыя·Кафедральныя саборы Царквы Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·1225 год у Еўропе
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Швецыі