wd wp Пошук:

Башар Асад

Башар Хафез аль-Асад (араб. بشار حافظ الأسد‎‎; нар. 11 верасня 1965 г, Дамаск) — сірыйскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, 16-ы прэзідэнт Сірыі (з 2000 года). Пераабраны ў 2007, 2014 і 2021 гадах.

Біяграфія

Раннія гады

Башар Асад нарадзіўся 11 верасня 1965 года ў Дамаску ў сям’і камандуючага сірыйскімі ВПС і СПА брыгаднага генерала Хафез Асада, які стаў пазней прэзідэнтам Сірыі. Башар Асад атрымаў пачатковую і сярэднюю адукацыю ў элітным араба-французскай ліцэі «Хурыя» у Дамаску. У 1982 годзе ён завяршыў навучанне ў ліцэі і атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1988 годзе з чырвоным дыпломам скончыў медыцынскі факультэт Дамаскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «урач-афтальмолаг», пасля чаго працаваў у ваенным шпіталі Тышрын ў прыгарадзе Дамаска.

У 1991 годзе (па іншых дадзеных — у 1992 годзе) ён з’ехаў на стажыроўку ў Вялікабрытанію — у афтальмалагічны цэнтр Western Eye Hospital пры бальніцы Святой Марыі, размешчанай у раёне Падынгтан ў Лондане. За мяжой Асад узяў сабе псеўданім, каб ніхто не ведаў, што ён сын сірыйскага прэзідэнта. Ён удзельнічаў у міжнародных навуковых сімпозіумах і аддаваў перавагу праводзіць час у коле сірыйскіх інтэлектуалаў. Акрамя афтальмалогіі, Башар захапляўся інфарматыкай.

Першапачаткова сваім пераемнікам на пасадзе кіраўніка дзяржавы Хафез Асад бачыў свайго старэйшага сына Басіля, але той загінуў у 1994 годзе ў аўтакатастрофе. Пасля гібелі брата, Башар вярнуўся ў Сірыю. Ён паступіў у ваенную акадэмію ў сірыйскім горадзе Хомс і ў 1995 годзе ў званні капітана ўжо камандаваў танкавым батальёнам, затым узначальваў Рэспубліканскую гвардыю. У студзені 1999 года яму было прысвоена званне палкоўніка.

На чале дзяржавы

Хафез Асад памёр 10 чэрвеня 2000 года ад сардэчнай недастатковасці. На наступны дзень пасля смерці сірыйскага лідара выконваючы абавязкі прэзідэнта Сірыі, першы віцэ-прэзідэнт Хадам прысвоіў Башару Асаду званне генерал-лейтэнанта і прызначыў яго вярхоўным галоўнакамандуючым арміі. Сірыйскі парламент змяніў канстытуцыю, знізіўшы мінімальны ўзрост кандыдата ў прэзідэнты з 40 да 34 гадоў адмыслова для абрання на гэтую пасаду Башара Асада.

20 чэрвеня на з’ездзе кіруючай партыі Баас Башар Асад быў абраны генеральным сакратаром і вылучаны адзіным кандыдатам у прэзідэнты, а праз тыдзень яго кандыдатура была адобрана парламентам]. 10 ліпеня ў краіне прайшоў рэферэндум па пытанні аб абранні кіраўніка дзяржавы, па выніках якога Башар Асад быў абраны прэзідэнтам Сірыі, набраўшы 97,29 % галасоў. 27 мая 2007 года ў Сірыі прайшоў чарговы рэферэндум па перавыбранню Асада кіраўніком дзяржавы. У выбарчы бюлетэнь было ўключана толькі адно пытанне: «давяраеце вы кіраванне краінай Башару Асаду да 2014 года?». Па выніках рэферэндуму Башар Асад быў пераабраны на другі тэрмін, набраўшы 97,62 % галасоў.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Baschar al- Assad // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.youtube.com/watch?v=RcJEf2N3BoM
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Прэзідэнты Сірыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Амеядаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дамаску
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай стужкі Нацыянальнага ордэна Кедра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных