wd wp Пошук:

Кастусь Качан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качан.

Канстанцін Іванавіч Качан (4 сакавіка 1950, в. Лаўрышава, Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак-пейзажыст.

Біяграфія

У 1975 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ.

З 1977 па 1980 быў вольным слухачом Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, браў урокі жывапісу.

З 1980 бярэ ўдзел у мастацкіх выставах.

З 1987 — член Беларускага саюзу мастакоў.

Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах нацюрморту, пейзажу. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Саюзу мастакоў Беларусі, Міністэрстве культуры Расіі, у Траццякоўскай галерэі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Доме-музеі Адама Міцкевіча, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.

20 чэрвеня 2014 у гістарычным цэнтры Навагрудку, у будынку, збудаваным па праекце архітэктара Лявонція Зданевіча, была адкрыта персанальная карцінная галерэя Кастуся Качана, якая ўключае дзве выставачныя залы і майстэрню мастака. У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, міністр культуры Барыс Святлоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрышава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне