wd wp Пошук:

Карл Рабль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рабль. Карл Рабль (ням.: Karl Rabl; 2 мая 1853, Вельс, Верхняя Аўстрыя - 24 снежня 1917, Лейпцыг) — аўстрыйскі эмбрыёлаг, цытолаг і анатам.

Біяграфія

Адукацыю атрымаў ва ўніверсітэтах Вены, Лейпцыга і Іены. Прафесар Венскага (з 1885), Пражскага (з 1886) і Лейпцыгскага (з 1904) універсітэтаў. Асноўныя працы па паходжанні і развіцці мезадэрмы, а таксама канечнасцяў і метамерыі галавы пазваночных. Даследаваў развіццё крышталіка і шклопадобнага цела вока, будову сэрца земнаводных, мочапалавой сістэмы акул і інш. Устанавіў палярнасць клеткавых ядраў. Вылучыў сумесна з Т. Баверы тэорыю індывідуальнасці храмасом, выкарыстаную пазней, для абгрунтавання храмасомнай тэорыі спадчыннасці.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118743392 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Carl Rabl // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Рабль Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Krackowizer F., Berger F. Rabl, Karl // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns: Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800 — Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 251–252. — 411 с.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці аўстрыйскай цыталогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постостаці аўстрыйскай медыцыны
Катэгорыя·Анатамы Аўстрыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхняй Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Постаці аўстрыйскай эмбрыялогіі
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая