.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Карлес Пучдэмон-і-Касамажа (катал.: Carles Puigdemont i Casamajó; нар. 29 снежня 1962, Амер) — каталонскі палітык. Прэзідэнт Жэнералітэту Каталоніі з 10 студзеня 2016 года да 28 кастрычніка 2017 года, калі пасада часова скасавана іспанскім урадам. Былы мэр Жыроны і прэзідэнт асацыяцыі муніцыпалітэтаў за незалежнасць Каталоніі.[14]
Па прафесіі журналіст. Атрымаў адукацыю ва Універсітэце Жыроны. Ведае англійскую, французскую, румынскую, іспанскую і каталанскую мовы.