wd wp Пошук:

Жырона

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жырона (значэнні).

Жырона (катал.: Girona), Херона (ісп.: Gerona) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, у аўтаномнай супольнасці Каталонія, цэнтр аднайменнай правінцыі Жырона і каталонскай камаркі Жыронес. Насельніцтва на 2011 год — 96722 чалавек. Размешчаны каля зліцця рэк Тэр і Аньяр. Чыгуначны вузел. Міжнарожны аэрапорт Жырона-Коста-Брава[1].

Гісторыя

Горад заснаваны каля 77 да н.э. рымлянамі пад назвай Герунда (лац.: oppidum Gerunda) на месцы паселішча ібераў; выконваў ролю ваеннага ўмацавання на рымскай дарозе, вядомай пасля як дарога Аўгуста (Via Augusta)[1]

З пачатку 5 ст. н.э. буйны рэлігійны цэнтр Каталоніі. Каля 714 года Жырона захоплена арабамі; у 785 годзе заваявана Карлам I Вялікім, тады ж горад і навакольныя землі былі вылучаны ў адно з 14 графстваў Каталоніі. З 793 ізноў пад уладай арабаў, у 797 адваявана каралём Аквітаніі Людовікам Набожным. У 878 граф Віфрэд Касматы ўключыў графства Жырона ў склад Барселонскага графства, якое з 1137 стала часткай Арагона. У 12-13 стст. Жырона — цэнтр вывучэння кабалістыкі; мясцовая іўдзейская абшчына была самай шматлікай у Каталоніі. З 1351 герцагства, Педра IV Цырымонны дараваў тытул герцага Жыроны свайму першынцу, інфанту Хуану, з 1414 прынцыпат, Фернанда I Арагонскі дараваў тытул прынца Жыроны старэйшаму сыну Альфонса. У 1446 Альфонса V Вялікадушны заснаваў у горадзе вышэйшую навучальную ўстанову «Эстудзі жэнераль», якая дзейнічала да 1717 года[1]

У 17-18 стст. Жырона больш за 20 разоў падвяргалася аблозе і пераходзіла з рук у рукі падчас франка-іспанскіх войнаў; праславілася гераічнай абаронай 1809 года, калі яе гарнізон пры падтрымцы насельніцтва на працягу 7 месяцаў, з 12 мая па 11 снежня, супрацьстаяў спробам французаў авалодаць горадам. 21 красавіка 1990 спадчыннік іспанскага прастола, Філіп Бурбон, першым з дынастыі Бурбонаў прыняў тытул прынца Жыроны[1]

Славутасці

У старой частцы Жыроны, якая амфітэатрам спускаецца да правага берага р. Аньяр, захаваліся:

Стары горад з новымі кварталамі левабярэжжа (забудова 19-20 стст.) злучаюць шматлікія масты: пешаходны металічны (1876-77, інж. А. Г. Эйфель) і інш[1]

Культура

У горадзе знаходзіцца ўніверсітэт (1991). Дзейнічаюць Музей гісторыі горада (1981), Археалагічны музей (1857), Музей мастацтваў (1976), Музей кіно (1998), Музей гісторыі іўдзеяў (2000). Муніцыпальны тэатр (1769)[1]

Эканоміка

Прадпрыемствы тэкстыльнай, хімічнай, харчовай прамысловасці, вытворчасць электроннага абсталявання, апрацоўка корку. Вінаробства. Турызм[1]

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Жерона // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Жырона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Жырона
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Каталоніі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)