wd wp Пошук:

Карал Сабіна

Карал Са́біна (чэшск.: Karel Sabina, псеўданімы Arian Želinský, Leo Blass, 29 снежня 1813, Прага7 лістапада 1877, Прага) — чэшскі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік і журналіст.

К. Сабіна вывучаў філасофію і права ў Пражскім і Венскім універсітэтах. У 1830-х гг. далучыўся да грамадска-палітычнай дзейнасці. Быў у ліку стваральнікаў у 1844 годзе тайнага гуртка «Чэшскі рыпіл», які выступаў за дэмакратычную рэспубліку. Падчас Рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Чэхіі быў лідарам радыкальных дэмакратаў, рэдактарам газет і часопісаў, сябрам Сватавацлаўскага камітэта і яго ваеннай арганізацыі, саюза «Slovanská lípa». У час Пражскага паўстання змагаўся на барыкадах, быў арыштаваны да восені 1848 г. У 1849 годзе зноў арыштаваны і ў 1853 г. прыгавораны да пакарання смерцю, якое было зменена на 18 гадоў зняволення. Вызвалены з турмы ў 1857 г. па амністыі. У 1859—1872 гг. з’яўляўся інфарматарам аўстрыйскай паліцыі. У 1872 г. выкрыты і па рашэнню суда чэшскіх патрыётаў выгнаны з Чэхіі. Тайна вярнуўся ў Прагу і займаўся літаратурнай дзейнасцю.

Творчасць

К. Сабіна аўтар крытычных і тэарэтычных літаратурных твораў, рамантычных апавяданняў і раманаў, лібрэта оперы Б. Сметаны «Прададзеная нявеста».

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118750542 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Sabina, Karl // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 6.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118750542 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  6. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118750542 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  8. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  9. Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1877 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1814 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1813 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня