wd wp Пошук:

Караль Станіслаў Альшэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альшэўскі.

Караль Станіслаў Альшэўскі (польск.: Karol Stanisław Olszewski; 29 студзеня 1846, Бранішаў-Тарноўскі[pl] — 24 сакавіка 1915, Кракаў) — польскі фізік і хімік. З 1888 года быў членам Польскай (Кракаўскай) акадэміі навук.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і памешчыка, забітага неўзабаве пасля нараджэння сына ў ходзе Галіцыйскага паўстання. Пасля заканчэння сярэдняй школы, з 1866 па 1872 год вучыўся ў Ягелонскім ўніверсітэце ў Кракаве, потым паступіў у Гайдэльбергскі ўніверсітэт, які скончыў у 1876 годзе. Пасля вяртання ў Кракаў адразу ж стаў дацэнтам у Ягелонскім універсітэце і ўжо ў тым жа 1876 годзе атрымаў вучонае званне прафесара; загадваў спачатку кафедрай агульнай, а потым — неарганічнай хіміі. У 1888 годзе стаў членам-карэспандэнтам Кракаўскай Акадэміі навук, а ў 1869 годзе — акадэмікам.

Большая частка даследаванняў вучонага была прысвечана фізіцы нізкіх тэмператур. У 1883 годзе ён разам з Зыгмунтам Урублеўскім першым атрымаў у вымяральных колькасцях вадкі кісларод. У 1895 годзе першым скандэнсаваў звадкаваны аргон, здолеў таксама атрымаць звадкаваны азот і вадарод, але не здолеў захаваць апошні ў звадкаваным стане. Вызначыў таксама крытычную кропку тэмпературы і ціск пры звадкаванні вадароду, ўдасканаліў абсталяванне для працэса звадкавання. з 1896 па 1905 г. зрабіў некалькі спроб атрымаць звадкаваны гелій, дасягнуў пры гэтым тэмпературы ў некалькі градусаў Кельвіна, займаўся вывучэннем фізічных асаблівасцяў разнастайных скандэнсаваных газаў — метану, цвёрдага азоту. Зрабіў унёсак таксама ў развіццё рэнтгеналогіі — у 1869 годзе, праз год пасля адкрыцця Рэнтгена, атрымаў разам з прафесарам Абалінскім рэнтгенаўскі здымак.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119045710 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Karol Stanisław Olszewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Ольшевский Кароль Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  6. пасмяротна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Нарадзіліся 29 студзеня
Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Памерлі ў Кракаве
Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Асобы
Нарадзіліся ў Падкарпацкім ваяводстве
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі 24 сакавіка
Памерлі 25 сакавіка
Члены Польскай акадэміі ведаў
Нарадзіліся ў 1846 годзе
Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Памерлі ў 1915 годзе