wd wp Пошук:

Зыгмунт Урублеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Урублеўскі. Зыгмунт Урублеўскі (28 кастрычніка 1845, Гродна16 красавіка 1888, Кракаў, Польшча) — фізік, удзельнік Паўстання 1863 г.

Біяграфія

У 1862 г. скончыў гімназію ў Гродне і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт універсітэта Св. Уладзіміра ў Кіеве. У 1863 г. вярнуўся ў Гродна, прызначаны сакратаром пры паўстанцкім начальніку Гродзенскага ваяводства, функцыі якога ў той момант выконваў Станіслаў Сільвестровіч, яго дваюрадны брат. Паводле паказанняў З. Урублеўскага, дадзеных у Гродзенскай губернскай ваенна-следчай камісіі, ён спадзяваўся ўступіць у паўстанцкі атрад, але пасля прыезда ў Гродна не змог выйсці на ўдзельнікаў падпольных рэвалюцыйных структур. У маі 1863 г. атрымаў прапанову ад С. Сільвестровіча перапісваць паўстанцкія дакументы. Арыштаваны 10.8.1863. Прывезены ў Надзвычайную следчую камісію ў Вільні. Сасланы на 6 гадоў у Сібір. 2 гады правёў у Томску, затым пераведзены ў Цывільск Казанскай губ. Амніставаны ў 1869, вярнуўся ў Беларусь, пасля выехаў на вучобу ў Берлінскі ўніверсітэт. Працаваў у фізічных лабараторыях Германіі і Францыі пад кіраўніцтвам славутых фізікаў Г.Гельмгольца, Г.Кірхгофа, А.Кунта. У 1874 у Мюнхене абараніў дысертацыю на ступень доктара «Эксперыментальнае даследаванне магчымасці ўзбуджэння электрычнасці механічнымі сродкамі». У 1876 у Страсбургу абараніў габілітацыйную працу «Аб дыфузіі газаў праз абсарбавальныя субстанцыі», на якую станоўчы водгук даў сусветна вядомы фізік Дж.Максвел. У 1882 заняў пасаду загадчыка кафедры фізікі Ягелонскага ўн-та, з 1888 дэкан фізічнага ф-та. Ездзячы па Еўропе набываў каштоўнае абсталяванне для эксперыментаў. У 1883 арганізаваў у Ягелонскім ун-це фізічную лабараторыю, дзе ў крас. 1884 сумесна з К.Альшэўскім упершыню ў свеце атрымаў вадкі кісларод. Звадкаваў азот, вокіс вугляроду і вадарод. Выканаў першыя ў свеце даследаванні электраправоднасці металаў пры нізкіх тэмпературах. У 1883 абраны членам-карэспандэнтам Польскай акадэміі навук, у 1886 — Акадэміі навук у Вене. Ганаровы член Таварыства фізікі ў Жэневе (Швейцарыя). Трагічна загінуў у выніку пажару ў фізічнай лабараторыі 25 сакавіка 1888 г. З. Урублеўскі выліў на вопратку змест газавай лямпы і загарэўся. Памёр 16 красавіка ў выніку моцных ажогаў. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве. Памятныя дошкі ўстаноўлены ў касцёле Св. Ганны ў Кракаве і ў Фарным касцёле ў Гродне. Яго імем названы кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119457512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119457512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Zygmunt Florenty Wróblewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Brozović D., Ladan T. Zygmunt Florenty Wróblewski // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119457512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1888 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта